Перайсці да зместу

Тэтра фон рыа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэтра фон рыа
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hyphessobrycon flammeus
Myers, 1924


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  162863
NCBI  1349300
EOL  219056

Тэтра фон рыа[1] (Hyphessobrycon flammeus) — від трапічных прэснаводных прамянёвапёрых рыб з сямейства харацыніды (Characidae). Папулярная акварыўмная рыба.

Даўжыня цела да 2,5 см, у акварыумах вырастае да 4 см. Цела карычнявата-аліўкавае, бліскучае, а спіннога плаўніка — чырвонае[1]. Ззаду галавы 2 — 3 папярочныя цёмныя палосы. Брушка белаватае. Плаўнікі, акрамя груднога і тлушчавага, ярка-чырвоныя, у самцоў кончык брушных і край анальнага — чорныя, а хваставы — бясколерны (у самак — ружовы)[1]. Фарбы яркія і прыгожыя толькі пры добрых умовах утрымання, пры спалоху, неадпаведных умовахх яны губляюць яркасць і прывабнасць[1].

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Жыве ў Паўднёвай Амерыцы: на паўднёвым усходзе Бразіліі[1] ў штаце Рыа-дэ-Жанейра у прыбярэжных рэках з тэмпературай вады + 22… + 28 °C, pH 5,8-7,8 і калянасцю вады 5—25 °dH. Бентапелагічная рыба.

Харчуецца чарвякамі, дробнымі ракападобнымі і расліннасцю. У акварыуме самкі адкладаюць ад 200 да 300 ікрынак, якія праклёўваюцца праз 2-3 дні.

Завезена ў Еўропу ў 1920 годзе, у СССР — у 1930-я гады. Папулярная ў акварыумістаў[1]. Гадуюць у «акварыумах трапічнага лесу»[1].

  1. а б в г д е ё Тэтра фон рыа // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 145
  • Кочетов А. М. Декоративное рыбоводство. — М.: Просвещение, 1991. — 384 с. — 300000 экз. — ISBN 5-09-001433-7
  • Lima, F. C. T., L. R. Malabarba, P. A. Buckup, J. F. Pezzi da Silva, R. P. Vari, A. Harold, R. Benine, O. T. Oyakawa, C. S. Pavanelli, N. A. Menezes, C. A. S. Lucena, M. C. S. L. Malabarba, Z. M. S. Lucena, R. E. Reis, F. Langeani, L. Cassati and V. A. Bertaco (2003) Genera Incertae Sedis in Characidae. p. 106—168. In: R. E. Reis, S. O. Kullander and C. J. Ferraris, Jr. (eds.) Checklist of the Freshwater Fishes of South and Central America. Porto Alegre: EDIPUCRS, Brasil.
  • Mills, D. & Vevers, G. (1989) The Tetra encyclopedia of freshwater tropical aquarium fishes. Tetra Press, New Jersey. 208 p.
  • Riehl, R. & Baensch, H. A. (1991) Aquarien Atlas. Band. 1. Melle: Mergus, Verlag für Natur- und Heimtierkunde, Germany. 992 p.