Уладзімір Захаравіч Пуцята
Выгляд
Уладзімір Захаравіч Пуцята | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 ліпеня 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | партызаны |
Званне | капітан[1] |
Камандаваў | 225-я партызанская брыгада |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Уладзімір Захаравіч Пуцята (5 ліпеня 1906, вёска Парэчча, Акцябрскі раён — ?) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Палескай вобласці.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1929 года працаваў рабочым. З чэрвеня 1941 года ваяваў на Заходнім фронце. У партызанах са снежня 1941 года: з чэрвеня 1942 года начальнік штаба атрада, брыгады, у чэрвені 1943 — чэрвені 1944 гадоў камандзір 225-й партызанскай брыгады. Член КПСС з 1943 года. У 1944—1978 гадах на савецкай, адміністратыўна-гаспадарчай і гаспадарчай рабоце ў Гродне. У 1952 годзе скончыў рэспубліканскую партыйную школу пры КП(б)Б.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Катэгорыі:
- Асобы
- Нарадзіліся 5 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйскім павеце
- Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны
- Члены КПСС
- Нарадзіліся ў Акцябрскім раёне