Перайсці да зместу

Уладзімір Мікалаевіч Канаплёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Мікалаевіч Канаплёў
3-і Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
16 лістапада 2004 — 2 кастрычніка 2007
Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сяргеевіч Сідорскі
Папярэднік Вадзім Аляксандравіч Папоў
Пераемнік Вадзім Аляксандравіч Папоў
Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублкі Беларусь XIII склікання
28 мая 1995 — 27 лістапада 1996
Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мікалаевіч Чыгір

Нараджэнне 3 студзеня 1954(1954-01-03) (70 гадоў)
Адукацыя
Узнагароды
Ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай I ступені
Ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай I ступені
Ордэн святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага III ступені
Ордэн святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага III ступені
Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь
Ордэн Айчыны 3 ступені, Беларусь

Уладзімір Мікалаевіч Канаплёў (3 студзеня 1954, в. Акулінцы, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (20042007).

Нарадзіўся 3 студзеня 1954 года ў вёсцы Акулінцы Магілёўскага раёна.

Скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1975), географ.

Падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі (1994) актыўна садзейнічаў вылучэнню А.Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты: ініцыятыўная група пад яго кіраўніцтвам сабрала больш 70 тысяч подпісаў. Пасля перамогі А. Лукашэнкі працаваў галоўным памочнікам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1994—1996).

Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1995—1996), член Прэзідыума, кіраўнік прапрэзідэнцкай фракцыі «Згода». Згуляў вядучую ролю ў зрыве падпісанай пры ўдзеле вышэйшых службовых асоб Расіі канстытуцыйнага дагавора галін улады (лістапад 1996).

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (1996—2000, з 2000), намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Узначальвае Беларускае аддзяленне Фонду адзінства праваслаўных народаў. З’яўляецца першым намеснікам старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, сябрам Рады Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў-удзельніцаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Бюро Міжпарламенцкай асамблеі Еўразійскай эканамічнай супольнасці.

У 2006 годзе абраны старшынёй Беларускай федэрацыі гандболу (пераабраны ў 2017 годзе), кіраўніком грамадскага аб’яднання «Спартыўны клуб „11 плюс“».

16 лістапада 2004 г. абраны старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III склікання.

11 верасня 2007 года Уладзімір Канаплёў падаў у адстаўку з паста спікера Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. 2 кастрычніка 2007 года Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла адстаўку спікера Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Канаплёва.

З 11 кастрычніка 2007 года ўвайшоў у склад Сталай камісіі па дзяржбудаўніцтве, мясцоваму самакіраванню і рэгламенту.

Адзін з самых блізкіх да А. Лукашэнкі людзей.

У лістападзе 2013 года быў ненадоўга арыштаваны па справе экс-намесніка генпракурора Беларусі Аляксандра Архіпава. У чэрвені 2014 году асуджаны за неданясенне пра асабліва цяжкое злачынства да штрафу ў 135 мільёнаў рублёў.

Працаваў настаўнікам у спецшколе г. Шклова (1975—1976), намеснікам дырэктара сярэдняй школе № 3 гарады Шклова (1977—1983), у органах унутраных спраў Шклоўскага раёна (1983—1991), настаўнікам сярэдняй школы (1991—1994), памочнікам дэпутата Вярхоўнага Савета Беларусі А. Лукашэнкі.

У 1991—1994 гг. з’яўляўся памочнікам народнага дэпутата Рэспублікі Беларусь, затым у 1994—1996 гг. — галоўным памочнікам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Г. Лукашэнкі.

У 1995 г. быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XIII склікання, узначальваў дэпутацкую фракцыю «Згода», з’яўляўся сябрам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РБ.

28 лістапада 1996 на першай пазачарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў абраны намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь I склікання.

У кастрычніку 2000 абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага збору Рэспублікі Беларусь II склікання ад Шклоўскай выбарчай акругі № 75.

21 лістапада 2000 на першай пазачарговы сесіі Палаты прадстаўнікоў абраны намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь II склікання.

16 лістапада 2004 абраны старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III склікання.

Узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені, ордэнам МПА СНД «Садружнасць», ордэнам Данііла Маскоўскага III ступені (Руская праваслаўная царква), ордэнам Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай (Беларуская праваслаўная царква), двойчы — Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Адміністрацыі прэзідэнта, Рады міністраў, Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Ганаровай граматай Рады Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў-удзельніцаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Граматай Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія II.

Жанаты, двое сыноў.