Ігар Пятровіч Сергеенка
Ігар Сергеенка | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
з 6 снежня 2019 | ||
Прэм’ер-міністр | Сяргей Румас | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Папярэднік | Наталля Качанава | |
| ||
Адукацыя | ||
Дзейнасць | палітык, ваенны | |
Месца працы | ||
Нараджэнне | 14 студзеня 1963 (57 гадоў) | |
Дзеці | двое | |
Ваенная служба | ||
Званне | генерал-маёр |
Ігар Пятровіч Сергее́нка[заўв 1] (14 студзеня 1963, вёска Сталіца, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Са снежня 2019 года — кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў 1963 годзе ў в. Сталіца Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці.
У 1984 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ. У 1984—1986 гадах праходзіў службу ва Узброеных Сілах. З 1986 па 1988 год — загадчык вучэбна-метадычнага кабінета кафедры гісторыі КПСС і палітэканоміі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1988—1989 гадах — курсант Вышэйшых курсаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі СССР.
У 1989—2010 гадах праходзіў службу на розных пасадах у органах Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі. У 2006 скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. 23 лютага 2007 года ўказам Прэзідэнта Беларусі яму было прысвоена званне генерал-маёра.
Паводле «Нашай Нівы», у 2008 годзе «пад яго кантролем», праходзіў працэс прызнання экстрэмісцкімі кніг «Лісты з лесу» Паўла Севярынца, «Выпадковы прэзідэнт» Святланы Калінкінай і Паўла Шарамета, а таксама газеты польскай меншасці «Głos znad Niemna»[3].
Ад студзеня 2010 года ўзначальваў упраўленне КДБ па Магілёўскай вобласці, ад красавіка 2013-га — першы намеснік старшыні КДБ. Уваходзіў у санкцыйны спіс Еўрасаюза як «адказны за рэпрэсіўную працу КДБ супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі на Магілёўшчыне». Пазней працаваў у Гродне, адкуль пайшоў на павышэнне. У 2013 годзе прызначаны першым намеснікам старшыні КДБ па контравыведнай дзейнасці.
У канцы жніўня 2013 года менавіта ён расказаў журналістам пра завяршэнне расследавання справы аб так званым «плюшавым дэсанце». Аднак адмовіўся раскрываць падрабязнасці. Пазней стала вядома, што з фігурантаў Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава знятыя абмежаванні волі.
У лютым 2017 года, як намеснік кіраўніка КДБ Валерыя Вакульчыка, браў удзел у круглым стале «Курапаты — мемарыял памяці і смутку», які праводзіла газета «Беларусь сегодня»[4]. Там ён выказваўся наконт «адкрытасці» архіваў КДБ.
6 снежня 2019 года прызначаны кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[5].
31 жніўня 2020 года Ігара Сергеенку ўключылі ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»[6].
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Жанаты, мае двух дзяцей.
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Распаўсюджана памылковае напісанне Сергяенка, аднак, у беларускай мове яканне не адбываецца ў першым складзе перад націскам пасля заднеязычных г, к, х
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 http://president.gov.by/ru/administration_ru/
- ↑ president.gov.by
- ↑ Першым намеснікам старшыні КДБ стаў чалавек, які шукаў экстрэмізм у кнігах Севярынца і газеце «Глос з-над Немна», Наша Ніва, 5-12-2019
- ↑ История должна нас объединять, Беларусь сегодня
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 6 декабря 2019 года № 446 «Об И. П. Сергеенко»
- ↑ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся 14 студзеня
- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Нарадзіліся ў Шаркаўшчынскім раёне
- Асобы
- Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Кіраўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі
- Генералы Беларусі
- Генерал-маёры (Беларусь)