Перайсці да зместу

Уладзіслаў Тадэвушавіч Клімовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Уладзіслаў Клімовіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Уладзіслаў Тадэвушавіч Клімовіч
Нарадзіўся 12 чэрвеня 1996(1996-06-12)[1][2][…] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 187 см
Вага 75 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Венгрыя Дыёшдзьёр
Нумар 21
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2017 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 2 (0)
2015   Беларусь Іслач (Мінскі раён) 11 (5)
2016   Латвія Елгава 10 (2)
2016—2017   Беларусь Нёман (Гродна) 32 (1)
2018—2019 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 56 (8)
2020—2021 Беларусь Дынама (Мінск) 29 (5)
2022 Венгрыя Дзьірмот (Дзьёр) 14 (0)
2022—2023 Рэспубліка Кіпр Неа Саламіна (Фамагуста) 27 (3)
2023— Венгрыя Дыёшдзьёр (Мішкальц)
Нацыянальная зборная[* 2]
2014 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (2)
2015—2018 Беларусь Беларусь (да 21) 36 (2)
2017 Беларусь Беларусь B 1 (0)
2017— Беларусь Беларусь 37 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 чэрвеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 лістапада 2023

Уладзіслаў Клімовіч (нар. 12 чэрвеня 1996, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца венгерскага клуба «Дыёшдзьёр» з Мішкальца і нацыянальнай зборнай Беларусі. Кандыдат у майстры спорту.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай СДЮШАР-5, з 2013 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ ў якасці нападніка. 18 ліпеня 2014 года дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Слуцка» і адзначыўшыся галявой перадачай. Увосень 2014 года выступаў за каманду БАТЭ ў Юнацкай Лізе чэмпіёнаў.

У першай палове 2015 года выступаў за дубль БАТЭ, а ў жніўні быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Іслач»[4], у складзе якога замацаваўся ў аснове і дапамог атрымаць перамогу ў Першай лізе. У снежні 2015 года вярнуўся з арэнды ў Барысаў[5].

У студзені—лютым 2016 года рыхтаваўся да новага сезона разам з асноўнай камандай БАТЭ, а ў сакавіку быў аддадзены ў арэнду клубу латвійскай Вышэйшай лігі «Елгава»[6], разам з якім выйграў Кубак Латвіі. У ліпені 2016 года на правах арэнды перабраўся ў гродзенскі «Нёман»[7], аднак правёў толькі пяць матчаў, пасля чаго атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў Барысаў[8], аднак у лютым 2017 года зноў быў аддадзены гродзенцам у арэнду да канца сезона 2017[9]. Падчас выступлення ў «Нёмане» перакваліфікаваўся з нападніка ў апорнага паўабаронцу. У пачатку сезона 2017 выхадзіў на замену, але хутка замацаваўся ў стартавым складзе, стаў адным з асноўных ігракоў каманды.

У студзені 2018 года, вярнуўшыся з арэнды, пачаў трэніравацца разам з БАТЭ[10], аднак неўзабаве далучыўся да «Тарпеда-БелАЗ» і быў выкуплены жодзінскім клубам[11]. У складзе «Тарпеда-БелАЗ» стаў трывалым іграком асновы.

У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскую каманду[12]. У хуткім часе стаў трэніравацца з мінскім «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[13]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды і стаў адным з лідараў. У снежні 2020 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[14]. У сезоне 2021 заставаўся адным з асноўных ігракоў мінчан.

У студзені 2022 года, пакінуўшы «Дынама» па заканчэнні кантракта, перайшоў у венгерскі клуб «Дзьірмот»[15]. Па выніках сезона 2021/22 «Дзьірмот» выбыў з найвышэйшага дывізіёна Венгрыі, і ў чэрвені 2022 года паўабаронца стаў іграком кіпрскага клуба «Неа Саламіна»[16]. Пакінуў «Неа Саламіну» ў чэрвені 2023 года[17].

У ліпені 2023 года папоўніў склад венгерскага «Дыёшдзьёра»[18].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Увосень 2014 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

16 студзеня 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Туркменістана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу[19][20]. Пазней здолеў замацавацца ў якасці асноўнага нападніка зборнай.

У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе. 9 лістапада 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Арменіі (1:4).

Палітычныя погляды

[правіць | правіць зыходнік]

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[21][22].

  1. Vladislav Klimovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Vladislav Klimovich // FBref.com
  3. https://teams.by/viadisiav-klimovich/player-1802/
  4. БАТЭ отдал Владислава Климовича в аренду "Ислочи" (руск.). football.by (9 жніўня 2015). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  5. Восемь игроков БАТЭ вернулись в клуб из аренд (руск.). football.by (5 снежня 2015). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  6. Владислав Латвийская «Елгава» арендовала форварда БАТЭ Климовича (руск.). by.tribuna.com.
  7. БАТЭ отдал Владислава Климовича в аренду "Неману" (руск.). football.by (22 ліпеня 2016). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  8. У 19 игроков "Немана" истекли контракты (руск.). football.by (1 снежня 2016). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  9. "Неман" вновь арендовал у БАТЭ Владислава Климовича (руск.). football.by (2 лютага 2017). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  10. Владислав Климович: «Хочу доказать, что могу быть игроком БАТЭ» (руск.). by.tribuna.com.
  11. Владислав Климович стал игроком "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (31 студзеня 2018). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  12. Мышенко и Климович покинули "Торпедо-БЕЛАЗ" (руск.). football.by (8 студзеня 2020). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  13. Владислав Климович подписал соглашение с минским "Динамо" (руск.). football.by (28 студзеня 2020). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  14. Владислав Климович продлил соглашение с минским "Динамо" (руск.). football.by (9 снежня 2020). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  15. Владислав Климович перешел в венгерский "Дьирмот" (руск.). football.by (20 студзеня 2022). Праверана 17 кастрычніка 2023.
  16. Футбол. Владислав Климович сменил "Дьирмот" на "Неа Саламину"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2023. Праверана 1 ліпеня 2022.
  17. Владислав Климович покинул "Неа Саламину" (руск.). football.by (8 чэрвеня 2023). Праверана 15 чэрвеня 2023.
  18. Владислав Климович продолжит карьеру в Венгрии (руск.). football.by (17 ліпеня 2023). Праверана 17 ліпеня 2023.
  19. U-21. Кубок содружества. Новая модель(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2015. Праверана 13 лістапада 2017.
  20. U-21. Кубок содружества. Бить нужно в кайф(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2015. Праверана 13 лістапада 2017.
  21. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  22. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.