Уладзіслаў Юліянавіч Малахоўскі
Уладзіслаў Юліянавіч Малахоўскі | |
---|---|
![]() Уладзіслаў Малахоўскі. 1890-я | |
Дата нараджэння | 26 мая 1827 ці 1837 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 кастрычніка 1900 |
Месца смерці | |
Жонка | Марыя з Плятэраў[d] |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Бітвы/войны | |
![]() |
Уладзіслаў Юліянавіч Малахоўскі (Władysław Małachowski; 26 мая 1827, маёнтак Мацы Кобрынскага павета — 7 кастрычніка 1900; Псеўданімы: Леон Варнэрке) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў на землях Беларусі і Літвы.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 26 траўня 1837 года ў маёнтку Мацы Пружанскага павета, у шляхецкае сям’і колішняга пружанскага межавога і гродскага суддзі Юльяна Малахоўскага і Тэафіліі з Якубоўскіх.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c8/U%C5%82adzis%C5%82a%C5%AD_Ma%C5%82acho%C5%ADski._%D0%A3%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%9E_%D0%9C%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D1%85%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%281850%29.jpg/220px-U%C5%82adzis%C5%82a%C5%AD_Ma%C5%82acho%C5%ADski._%D0%A3%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%9E_%D0%9C%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D1%85%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%281850%29.jpg)
Пачаў навучанне ў школе ў Пружане, пасля адукацыю працягваў у Драгічыне. Скончыў Свіслацкую гімназію, Пецярбургскі інстытут інжынераў шляхоў зносін. Адзін з кіраўнікоў партыі «чырвоных», найбліжэйшы памочнік К. Каліноўскага. З чэрвеня 1863 г. уваходзіў у склад Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы, потым Выканаўчага аддзела Літвы. У лютым—сакавіку, чэрвені—жніўні 1863 г. паўстанцкі начальнік Вільні. Наладжваў сувязі з рускімі рэвалюцыянерамі, з арганізацыяй «Зямля і воля». Са жніўня 1863 г. за мяжой на нелегальным становішчы, выехаў у Пецярбург, потым у Кёнігсберг, дзе быў прадстаўніком Каліноўскага, удзельнічаў у выданні газеты «Глос з Літвы», займаўся закупкай і дастаўкай зброі для паўстанцаў. З 1866 г. жыў у Англіі пад прозвішчам Леон Варнэрке.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/23/U%C5%82adzis%C5%82a%C5%AD_Ma%C5%82acho%C5%ADski._%D0%A3%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%9E_%D0%9C%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D1%85%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%281896%29.jpg/220px-U%C5%82adzis%C5%82a%C5%AD_Ma%C5%82acho%C5%ADski._%D0%A3%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D1%96%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%9E_%D0%9C%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D1%85%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%281896%29.jpg)
Набыў шырокую вядомасць шэрагам вынаходак у галіне фотатэхнікі, у 1875 г. сканструяваў фотаапарат са скручанай касетай, які спецыялісты лічаць прататыпам «Кодака». У 1880-я гады некалькі разоў пабываў у Расіі, у т.л. у Маскве і Пецярбургу, удзельнічаў у фотавыстаўках, у заснаванні секцыі фатаграфіі Расійскага імператарскага тэхнічнага таварыства.
Апошнія гады жыў у Жэневе. Леон Варнэрке памёр 7 кастрычніка 1900 года, па распаўсюджанае версіі — застрэліўся сам у адным з гатэлей ў Жэневы, следства не здолена знайсці прычыну самазабойтва. Рэдактар французскага выдання «Science et Industries Photographiques» Луіс-Філіп Клерк (Louis-Philippe Clerc) падае прычынай самабойства невылечную хваробу.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Пабраўся шлюбам з Марыяй з Плятэраў (у першым шлюбе Агінская), дачкой Францішка Ксаверыя Плятэра, ад якой у 1870 годзе нарадзілася дачка Зоф’я.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кісялёў Г. Героі і музы: Гіст.-літ. нарысы. Мн., 1982;
- Шалькевич В. Кастусь Калиновский: Страницы биогр. Мн., 1988;
- Шалькевіч В. Бібліятэка Віктара Каліноўскага // Голас Радзімы. 1992. 5 і 12 сак.;
- Szalkiewicz W. Z kontaktów naukowych Wiktora Kalinowskiego z Augustem Bielowskim w latach 1857—1861 // Ze skarbca kultury. 1988. Z. 47.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 26 мая
- Нарадзіліся ў 1827 годзе
- Нарадзіліся ў 1837 годзе
- Нарадзіліся ў Пружанскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 7 кастрычніка
- Памерлі ў 1900 годзе
- Памерлі ў Жэневе
- Навучэнцы Свіслацкай гімназіі
- Выпускнікі Пецярбургскага ўніверсітэта шляхоў зносін
- Асобы
- Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
- Паўстанцкія начальнікі Вільні (1863—1864)
- Фатографы