Уранініт
Уранініт | |
---|---|
Формула | ад UO2 да U3O8 |
Прымесь | Ra, Ac, Po, To, Th, Pb, He |
Сінгонія | кубічная |
Колер | чорны, зеленавата-чорны |
Колер рысы | ад цёмна-зялёнай да карычнева-чорнай |
Бляск | смаляны |
Цвёрдасць | 6—7 |
Шчыльнасць | 8—10 г/см³ |
Ураніні́т — мінерал класа аксідаў, радыеактыўны акcід урану, UO2. Адзін з галоўных рудных мінералаў урану.
Утрымлівае ў сваім складзе 86,86 % урану, прымешкі радыю, актынію, палонію, торыю, свінцу, гелію і іншых элементаў. Склад некаторых разнавіднасцей (напрыклад, уранавых чэрняў) набліжаецца да U3O8.
Уласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Мінерал чорнага, зеленавата-чорнага, радзей фіялетавага колеру з паўметалічным смаляным бляскам. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Цвёрдасць 6—7 па шкале Моаса. Шчыльнасць 8—10 г/см³. Утварае крышталі, крышталічныя і нацечныя агрэгаты — настуран, уранавая смолка, зямлістыя і парашковыя масы — уранавая чэрнь, уранавая вохра. Добра раствараецца ў азотнай і сернай кіслаце, дрэнна ў салянай.
Радовішчы
[правіць | правіць зыходнік]Найбольш буйныя радовішчы уранініту ў Расіі, Канадзе, ПАР, ЗША, Вялікабрытаніі, Нарвегіі, Індыі. Таксама радовішчы на Украіне, ў Германіі і Чэхіі (Рудныя горы), Казахстане.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 249. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- УРАНИНИТ // Энцыклапедыя Кругасвет (руск.)
- Белова Л. Н. Уранинит Архівавана 12 лістапада 2014. // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
- Уранинит // Каталог Минералов (руск.)