ФК Рэчыца-2014
Рэчыца-2014 | |
---|---|
Заснаваны | 1952 |
Расфарміраваны | 2016 |
Горад | Рэчыца, Беларусь |
Стадыён |
«Цэнтральны» Умяшчальнасць: 3000 |
Прэзідэнт | Аляксандр Зяйналаў |
Галоўны трэнер | Міхаіл Ерамчук |
Чэмпіянат | Першая ліга |
2015 | ▼ 16 месца |
«Рэчыца-2014» — былы беларускі футбольны клуб з горада Рэчыца, заснаваны ў 1952 годзе. Па выніках сезона 2015 клуб страціў месца ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі і спыніў існаванне.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Футбольны клуб у Рэчыцы быў заснаваны ў 1952 годзе пад назвай «Дняпровец», выступаў у чэмпіянатах БССР. У 1991 годзе клуб стаў апошнім пераможцам Другой лігі чэмпіянату БССР (другі дывізіён) і атрымаў павышэнне. У 1992—2013 гадах каманда была вядомая пад назвай «Ведрыч» (пазней «Ведрыч-97»).
У 1992—1996 гадах клуб гуляў у Першай лізе чэмпіянату Беларусі, потым апусціўся дывізіёнам ніжэй. У 2000—2001 гадах вярнуўся ў эліту, а з 2002 па 2015 год клуб гуляў у Першай лізе чэмпіянату Беларусі.
Па выніках сезона 2004 атрымаў права гуляць у Вышэйшай лізе, але адмовіўся і застаўся ў другім па рангу дывізіёне беларускага футбола.
2013
[правіць | правіць зыходнік]Сезон 2013 пачаўся для каманды няўдала. «Ведрыч-97» у першых пяці турах не здолеў забіць ніводнага гола і апынуўся ў канцы табліцы. Улетку быў звольнены галоўны трэнер Леанід Савіцкі. Пад кіраўніцтвам Міхаіла Ерамчука, а потым чарговы раз вярнуўшагася ў клуб Аляксандра Бразевіча клуб стаў набіраць ачкі. Гэтаму садзейначала і паляпшэнне фінансавага становішча каманды, дзякуючы чаму ў клуб прыйшлі некалькі ігракоў з Вышэйшай лігі. «Ведрыч-97» падняўся да сярэдзіны табліцы, але няўдалы фініш пакінуў каманду на 11 месцы.
2014
[правіць | правіць зыходнік]У лютым 2014 клуб, які доўгі час быў вядомы пад назвай «Ведрыч-97», змяніў форму ўласнасці і стаў менавацца «Рэчыца-2014»[1]. У сакавіку 2014 была зацвержана новая эмблема клуба з выявай «Пагоні»[2].
Сезон каманда пачала добра, адразу апынуўшыся сярод лідараў чэмпіянату. Шэраг няўдач у пачатку другога кругу, аднак, адкінуў рэчычан у сярэдзіну табліцы, і яны выключылыся з барацьбы за прызавыя месцы. Тым не менш, добры фініш дазволіў камандзе ўзняцца на пятае месца, якое стала лепшым у чэмпіянаце за 10 апошніх гадоў.
2015
[правіць | правіць зыходнік]У сезоне 2015 «Рэчыца-2014» сутыкнулася з сур’ёзнымі фінансавымі праблемамі. Каманду пакінулі асноўныя ігракі, і незадоўга да пачатку чэмпіянату стала вядома аб зыходзе з клуба галоўнага трэнера Аляксандра Бразевіча. Каманду, якую ўзначаліў Міхаіл Ерамчук, склалі ў асноўным рэчычане, многія з якіх гулялі за клуб у якасці аматараў. У выніку «Рэчыца-2014» хутка апынулася на апошнім радку, на якім засталася да самага канца чэмпіянату, у выніку выбыла ў Другую лігу.
2016
[правіць | правіць зыходнік]14 студзеня 2016 года ў сацыяльных сетках з’явілася інфармацыя пра пачатак працэсу ліквідацыі клуба, якую 5 лютага пацвердзіў дырэктар «Рэчыцы-2014» Юрый Здрок[3]. У выніку прафесійны клуб спыніў існаванне.
У другой палове 2016 года каманда Рэчыцкага раёна (фактычна пераемнік «Рэчыцы-2014») прымала ўдзел у чэмпіянаце Гомельскай вобласці.
У красавіку 2017 года ў Рэчыцы была заснаваная новая каманда, «Спадарожнік», якая ў далейшым стала прадстаўляць горад на рэспубліканскай арэне.
Назвы
[правіць | правіць зыходнік]- 1952—1961: «Дняпровец»
- 1962—1976: «Дняпро»
- 1977—1979: «Нафтавік»
- 1980—1991: «Спадарожнік»
- 1992—1996: «Ведрыч»
- 1997—2013: «Ведрыч-97»
- 2014—2016: «Рэчыца-2014»
Эмблемы
[правіць | правіць зыходнік]-
Эмблема «Ведрыча-97» (да 2013)
-
Эмблема «Рэчыцы-2014» (2014—2015)
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Найлепшае дасягненне ў Вышэйшай лізе — 8 месца (1992)
- Фіналіст Кубка Беларусі: 1992/93
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіянат і Кубак Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1992 | Першая (Д1) | 8 | 15 | 6 | 3 | 6 | 17–19 | 15 | 1/16 фіналу | |
1994/1995 | Першая (Д1) | 15 | 32 | 7 | 7 | 18 | 30–61 | 21 | Фіналіст | |
1993/1994 | Першая (Д1) | 12 | 30 | 7 | 7 | 16 | 20–41 | 21 | 1/8 фіналу | |
1994/1995 | Першая (Д1) | 9 | 30 | 10 | 8 | 12 | 24–33 | 28 | Чвэрцьфінал | |
1995 | Першая (Д1) | 14 | 15 | 4 | 3 | 8 | 22–20 | 15 | 1/16 фіналу | |
1996 | Першая (Д1) | 16 | 30 | 4 | 3 | 23 | 14–57 | 15 | 1/8 фіналу | Вылет у Другую лігу |
1997 | Другая (Д2) | 6 | 30 | 13 | 7 | 10 | 44–34 | 46 | 1/16 фіналу | |
1998 | Першая (Д2) | 6 | 30 | 13 | 6 | 11 | 42–37 | 45 | 1/16 фіналу | Змена назваў ліг |
1999 | Першая (Д2) | 2 | 30 | 16 | 10 | 4 | 56–30 | 58 | 1/16 фіналу | Выхад у Вышэйшую лігу |
2000 | Вышэйшая (Д1) | 12 | 30 | 6 | 11 | 13 | 23–36 | 29 | Паўфінал | |
2001 | Вышэйшая (Д1) | 14 | 26 | 2 | 2 | 22 | 17–60 | 8 | 1/8 фіналу | Вылет у Першую лігу |
2002 | Першая (Д2) | 4 | 30 | 19 | 4 | 7 | 55–25 | 61 | 1/16 фіналу | |
2003 | Першая (Д2) | 4 | 30 | 16 | 5 | 9 | 52–29 | 53 | 1/16 фіналу | |
2004 | Першая (Д2) | 2 | 30 | 18 | 8 | 4 | 46–21 | 62 | 1/16 фіналу | Выхад у Вышэйшую лігу |
2005 | Першая (Д2) | 8 | 30 | 11 | 6 | 13 | 37–41 | 39 | 1/16 фіналу | Адмова і вяртанне ў Першую лігу |
2006 | Першая (Д2) | 7 | 26 | 10 | 6 | 10 | 31–32 | 36 | 1/8 фіналу | |
2007 | Першая (Д2) | 10 | 26 | 9 | 6 | 11 | 29–26 | 33 | 1/16 фіналу | |
2008 | Першая (Д2) | 6 | 26 | 12 | 3 | 11 | 39–34 | 39 | 1/16 фіналу | |
2009 | Першая (Д2) | 8 | 26 | 10 | 5 | 11 | 40–47 | 35 | 1/16 фіналу | |
2010 | Першая (Д2) | 14 | 30 | 8 | 6 | 16 | 29–46 | 30 | 1/16 фіналу | |
2011 | Першая (Д2) | 6 | 30 | 13 | 7 | 10 | 40–34 | 46 | 1/8 фіналу | |
2012 | Першая (Д2) | 7 | 28 | 9 | 12 | 7 | 40–24 | 39 | 1/16 фіналу | |
2013 | Першая (Д2) | 11 | 30 | 9 | 12 | 9 | 47–36 | 39 | 1/16 фіналу | |
2014 | Першая (Д2) | 5 | 30 | 13 | 7 | 10 | 41–36 | 46 | 1/16 фіналу | |
2015 | Першая (Д2) | 16 | 30 | 2 | 5 | 23 | 14–66 | 11 | 1/16 фіналу | Вылет у Другую лігу, спыненне існавання |
Галоўныя трэнеры
[правіць | правіць зыходнік]- Анатоль Юрэвіч (да 2 верасня 1992)
- Анатоль Чанцаў (в.а., 23 верасня 1992 — студзень 1993)
- Генадзь Абрамовіч (студзень — чэрвень 1993)
- Анатоль Чанцаў (в.а., чэрвень — ліпень 1993)
- Уладзімір Хахлоў (ліпень 1993 — 1994)
- Уладзімір Астратэнка (1995 — 1996)
- Анатоль Чанцаў (в.а., 1996)
- Мікалай Гурчанкоў (1996)
- Аляксандр Шыгідзін (1997 — 1998)
- Мікалай Гаруноў (1999 — 9 ліпеня 2001)
- Валерый Хмыкін (28 ліпеня 2001 — 2003)
- Віталь Паўлаў (2004 — 2005)
- Аляксандр Пражнікаў (студзень 2006 — 2007)
- Юрый Ануфрыеў (в.а., 2007)
- Ігар Фралоў (3 студзеня 2008 — 12 ліпеня 2010)
- Сяргей Гоманаў (18 ліпеня — 19 верасня 2010)
- Аляксандр Бразевіч (28 верасня 2010 — 2011)
- Леанід Савіцкі (10 студзеня — 31 ліпеня 2012)
- Аляксандр Бразевіч (1 жніўня 2012 — сакавік 2013)
- Леанід Савіцкі (сакавік — чэрвень 2013)
- Міхаіл Ерамчук (в.а. у чэрвені—ліпені 2013)
- Аляксандр Бразевіч (ліпень 2013 — сакавік 2015)
- Міхаіл Ерамчук (сакавік 2015 — студзень 2016)
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце globalsportsarchive.com (англ.)
- Профіль на сайце wildstat.ru (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)