Анатоль Іванавіч Юрэвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Анатоль Юрэвіч)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Анатоль Юрэвіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Анатоль Іванавіч Юрэвіч
Нарадзіўся 12 жніўня 1957(1957-08-12) (62 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Энергетык-БДУ (Мінск)
Пасада галоўны трэнер
Кар’ера
Трэнерская кар’ера
1990 — 1992 Сцяг Беларусі (1991-1995) Ведрыч (Рэчыца)
1993 — 1997 Сцяг Беларусі МПКЦ (Мазыр)
1997 — 2001 Сцяг Беларусі Тарпеда-МАЗ (Мінск)
2002 — 2003 Сцяг Беларусі Лакаматыў (Мінск)
2004 Сцяг Украіны Металург (Запарожжа)
2004 Сцяг Украіны Металург (Запарожжа) спарт. дыр.
2005 — 2006 Сцяг Беларусі Лакаматыў (Мінск)
2007 — 2008 Сцяг Беларусі Гомель
2010 Сцяг Казахстана Акжайык (Уральск)
2011 Сцяг Казахстана Ардабасы (Шымкент)
2011 — 2013 Сцяг Казахстана ФФК спарт. дыр.
2013 — 2014 Сцяг Казахстана Атырау
2017 Сцяг Беларусі Энергетык-БДУ (Мінск) трэнер
2018 — Сцяг Беларусі Энергетык-БДУ (Мінск)

Анатоль Юрэвіч (нар. 12 жніўня 1957, Будзенічы, Старадарожскі раён) — беларускі футбольны трэнер. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам мінскага «Энергетыка-БДУ».

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Кар’ера іграка была перарвана цяжкай траўмай у 17-гадовым узросце. У 1978 скончыў БДІФК. Трэнерскую кар’еру пачаў у 1977 у мінскай футбольнай школе моладзі. Пасля працаваў у юнацкіх зборных БССР розных узростаў.

Ведрыч[правіць | правіць зыходнік]

У 1990 узначаліў рэчыцкі «Спутнік» (пазней «Ведрыч»). Вывеў гэты клуб у Першую лігу чэмпіянату Беларусі (мацнейшы дывізіён). Таксама спрычыніўся да галоўнага дасягнення рэчыцкага клуба — выхаду ў фінал Кубка Беларусі 1992/1993 (пакінуў пасаду галоўнага трэнера да фінала).

МПКЦ[правіць | правіць зыходнік]

У 1993 стаў галоўным трэнерам мазырскага «Палесся», які пазней змяніў назву на МПКЦ. Па выніках сезону 1994/1995 вывеў МПКЦ у Першую лігу, дзе мазырская каманда стварыла канкурэнцыю тагачаснаму флагману беларускага футбола — мінскаму «Дынама». У чэмпіянаце другой паловы 1995 «Дынама» ва ўпартай барацьбе здолела адстаяць чэмпіёнскі тытул, хоць і саступіла МПКЦ у асабістай сустэчы. Мазырскі клуб жа адразу пасля выхду ў эліту ўзяў срэбныя медалі.

У сезоне 1996 Юрэвіч разам з камандай аформіў дубль: спачатку выйграў Кубак Беларусі, а пасля перамогі ў апошнім туры стаў чэмпіёнам краіны, пакінуўшы ззаду мінскае «Дынама». Такім чынам, упершыню пасля заснавання чэмпіянату незалежнай Беларусі «Дынама» не здолела выйграць чэмпіёнства.

«Тарпеда» і «Лакаматыў»[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 1997 Юрэвіч пакінуў МПКЦ і перайшоў на працу ў мінскае «Тарпеда», якое ўзначальваў да 2001 года. Разам з клубам на працягу некалькіх сезонаў знаходзіўся ў сярэдзіне табліцы.

У 2002 стаў галоўным трэнерам маладога клуба — мінскага «Лакаматыва». Гэты клуб стаў трэцім, які Юрэвіч вывеў у мацнейшы свет беларускага футбола. У «Лакаматыве» пад кіраўніцтвам Юрэвіча працавала шмат вядомых у будучыні трэнераў: Леанід Кучук, Алег Кубараў, Алег Конанаў, Уладзімір Гольмак. Тым не менш, па выніках сезону 2003 «Лакаматыў» страціў месца ў Вышэйшай лізе.

У 2004 Юрэвіч працаваў галоўным трэнерам і спартыўным дырэктарам запарожскага «Металурга». У 2005 вярнуўся ў «Лакаматыў», які зноў атрымаў месца ў Вышэйшай лізе. Улетку 2006 пакінуў пасаду галоўнага трэнера і сканцэнтраваўся на адміністратарскай працы.

«Гомель»[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2007 стаў галоўным трэнерам «Гомеля». Дзякуючы Юрэвічу ў складзе «Гомеля» з’явіўся бразілец Рэнан Брэсан, які ў далейшым стаў выступаць за зборную Беларусі. У сезоне 2007 Юрэвіч прывёў «Гомель» да срэбных медалёў, але ў сезоне 2008 клуб выступаў не так добра і ў жніўні 2008 Юрэвіч быў звольнены з пасады галоўнага трэнера.

У Казахстане[правіць | правіць зыходнік]

З 2010 стаў працаваць у Казахстане. Спачатку ўзначальваў розныя клубы, а ў снежні 2011 быў прызначаны спартыўным дырэктарам Федэрацыі футбола Казахстана. На гэтай пасадзе працаваў да канца 2013 года.

У снежні 2013 перайшоў на працу ў клуб «Атырау». Спачатку планавалася што Юрэвіч будзе асістэнтам галоўнага трэнера Уладзіміра Бяляўскага[1], але пазней менавіта Юрэвіч быў прызначаны галоўным трэнерам[2]. У ліпені 2014 па стану здароўя пакінуў пасаду галоўнага трэнера[3].

«Энергетык-БДУ»[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2017 года ўвайшоў у трэнерскі штаб мінскай «Зоркі-БДУ» ў якасці асістэнта Уладзіміра Бяляўскага[4]. На наступны год ужо стаў галоўным трэнерам каманды, якая на той час ужо змяніла назву на «Энергетык-БДУ».

Трэнерскія дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]