Перайсці да зместу

Франц Рох

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Франц Рох
ням.: Franz Roh
Дата нараджэння 21 лютага 1890(1890-02-21)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 снежня 1965(1965-12-30)[1][3][…] (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Юліяна Рох[d]
Род дзейнасці мастацтвазнавец, фатограф, выкладчык універсітэта, мастацкі крытык, дзеяч выяўленчага мастацтва
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франц Рох (ням.: Franz Roh; 21 лютага 1890, Апольда — 30 снежня 1965, Мюнхен) — германскі мастацтвазнавец, фатограф і мастацкі крытык, вядомы, у прыватнасці, як найбольш верагодны аўтар тэрміна «магічны рэалізм», хоць і ўжытага ў значэнні, далёкім ад сучаснага.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Рох вывучаў філасофію, гісторыю, літаратуру і мастацтва ў універсітэтах Берліна, Лейпцыга і Мюнхена. У 1916—1919 гадах — асістэнт Генрыха Вёльфліна у семінары па гісторыі мастацтва ў Мюнхенскім універсітэце Людвіга-Максіміліяна, у 1919 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Галандскі жывапіс XVII стагоддзя» (ням.: Holländische Malerei des 17. Jahrhunderts). Адначасова актыўна цікавіўся найноўшым выяўленчым мастацтвам, выступаў як арт-крытык у шэрагу мюнхенскіх выдавецтваў, сябраваў з такімі фігурамі мастацкага жыцця Германіі як Курт Швітэрс,Макс Эрнст.

Прадстаўляў уласныя фотакалажы. У 1925 годзе выдаў манаграфію «Постэкспрэсіянізм — магічны рэалізм: Праблемы найноўшага еўрапейскага жывапісу» (ням.: Nach-Expressionismus – Magischer Realismus: Probleme der neuesten europäischen Malerei), у якой, карыстаючыся інтэлектуальным інструментарыем фенаменалогіі і філасофіі Марціна Хайдэгера, вітаў вяртанне візуальнага мастацтва да фігуратыўнасці, у творчасці постэкспрэсіяністаў, і выказваў думку пра тое, што мастацтва зноў атрымала магчымасць выконваць сваю важную функцыю — дазваляць чалавеку з цікавасцю ўспрымаць навакольны свет ва ўсёй яго незалежнасці. У 1929 годзе выйшаў у свет складзены ім фотаальбом розных аўтараў «Фотавока. 76 сучасных здымкаў» (ням.: Foto-Auge. 76 Fotos der Zeit; перавыдадзены ў 1973). У часы Нацыянал-сацыялізму Рох быў фактычна пазбаўлены магчымасці выкладаць і публікавацца, бо новая ўлада разглядала яго як прапагандыста «дэгенератыўнага мастацтва». Пэўны час сядзеў за кратамі. У гэты час ён напісаў кнігу «Непрызнаны мастак: гісторыя і тэорыя культурнага неразумення» (ням.: Der Verkannte Künstler: Geschichte und Theorie des kulturellen Mißverstehens; апублікавана ў 1948, перавыдадзена ў 1993). У 1958 годзе ўбачыла свет манаграфія Роха «Гісторыя германскага мастацтва з 1900 года да нашых часоў» (ням.: Geschichte der Deutschen Kunst von 1900 bis zur Gegenwart. Пасля вайны Рох таксама прадстаўляў свае калажы і дзейнічаў як галерыст, у тым ліку разам са сваёй жонкай Юліянай Рох.

Зноскі

  1. а б Franz Roh // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Franz Roh // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. https://zkm.de/en/person/franz-roh Праверана 30 чэрвеня 2022.
  • Franz Roh: Kritiker, Historiker, Künstler. / Hrsg. von Ulrich Bischof — Köln: Venator & Hanstein, 1990. (ням.)