Перайсці да зместу

Курт Швітэрс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Курт Швітэрс
ням.: Kurt Schwitters
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні ням.: Kurt Hermann Eduard Karl Julius Schwitters
Дата нараджэння 20 чэрвеня 1887(1887-06-20)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 студзеня 1948(1948-01-08)[1][2][…] (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Eduard Hermann Schwitters[d]
Жонка Helma Schwitters[d][6]
Дзеці Ernst Schwitters[d]
Род дзейнасці мастак, скульптар, графічны дызайнер, пісьменнік, паэт, дызайнер, фатограф, дзеяч выяўленчага мастацтва, графік, музыкант, кампазітар, дзеяч мастацтваў, аўтар, калажыст, рысавальшчык
Жанр абстракцыянізм
Мастацкі кірунак дадаізм
Уплыў Carl Ludwig Noah Bantzer[d][7] і Emanuel Hegenbarth[d][7]
Партыя
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Курт Швітэрс (ням.: Kurt Schwitters; 20 чэрвеня 1887, Гановер — 8 студзеня 1948, Кендал, Вялікабрытанія) — нямецкі мастак і пісьменнік.

Жыццё і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

У 1909—1914 гг. вучыўся жывапісу ў Дрэздэнскай акадэміі мастацтваў. Удзельнічаў у берлінскім авангардысцкіх часопісе «Штурм». Быў блізкі да дадаізму, канструктывізму, сюррэалізму, экспрэсіянізму, сябраваў з Хансам Арпам, Эль Лісіцкім. Найбольш вядомы нечаканымі, алагічным, наўмысна адштурхальнымі кампазіцыямі са «знойдзеных прадметаў», якім ён даў назву «Мерц» (скарачэнне ад «Камерцыя унд Прыватбанк»). У 1923—1932 гг. выдаваў часопіс пад такой назвай, выйшаў 21 нумар.

Швітэрсу належыць паэма-калаж «Прысвячаецца Ганне Блюме» (1919), а таксама ўзоры мудрагелістай «гукавой паэзіі» («Прасаната» (ням.: Ursonate) 1922—1932); абедзве рэчы ў выкананні аўтара запісаны ў 1932 г. на грампласцінцы. У 1937 г. Швітэрс пакінуў Германію, жыў у Осла, а з 1940 г, пасля прыходу туды нацыстаў -. У Вялікабрытаніі. Яго творы фігуравалі на вядомай мюнхенскай выставе «Дэгенератыўнае мастацтва» (1937), арганізаванай нацыстамі.

Літаратурныя творы Швітэрса

[правіць | правіць зыходнік]
  • Poems, performance pieces, proses, plays, poetics. Philadelphia: Temple UP, 1993.
  • Das literarische Werk. Hrsg. von Friedhelm Lach. 5 Bände. Köln: DuMont, 1974—1981.

Зноскі

  1. 1 2 Kurt Schwitters
  2. 1 2 Kurt Schwitters // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Nieuwe Instituut Data Platform Праверана 20 мая 2024.
  4. 1 2 3 4 Katalog der Deutschen Nationalbibliothek Праверана 8 жніўня 2024.
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  6. >1 Mio. (Stand: 2025) // Deutsche BiographieMünchen BSB, Historische Kommission bei der Bayerischen Akademie der Wissenschaften, 2001.
  7. 1 2 http://www.schwitters-stiftung.de/bio-ks.html

Літаратура пра мастака

[правіць | правіць зыходнік]
  • Traumann Steinitz K. Kurt Schwitters; a portrait from life. With Collision, a science-fiction opera libretto in banalities. Berkeley: University of California Press, 1968
  • Kurt Schwitters. München: Edition Text + Kritik, 1972
  • Scheffer B. Anfänge experimenteller Literatur: d. literar. Werk von Kurt Schwitters. Bonn: Bouvier, 1978
  • Kurt Schwitters in Nederland: Merz, De Stijl & Holland Dada. Zwolle: Waanders Uitgevers, 1997
  • Merz: in the beginning was Merz: from Kurt Schwitters to the present day. Ostfildern: Hatje Cantz, 2000
  • Burns Gamard E. Kurt Schwitters' Merzbau: the Cathedral of erotic misery. New York: Princeton Architectural Press, 2000.
  • Kurt Schwitters: collages, dipinti e sculture 1914—1947. Milano: Mazzotta, 2001
  • Martakies R. Kurt Schwitters: free spirit. Victoria: Trafford, 2006