Фрыдрых Лунгерсгаўзен
Фрыдрых Лунгерсгаўзен | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 мая 1884 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 мая 1960 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Генрых-Леў Фрыдрыхавіч Лунгерсгаўзен[d] |
Род дзейнасці | геолаг |
Навуковая сфера | геалогія |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | кандыдат геолага-мінералагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Аляксей Паўлаў[d] |
Узнагароды |
Фрыдрых Вільгельмавіч Лунгерсгаўзен, па нараджэнні Фрыдрых Ота Юліус Лунгерсгаўзен (12 мая 1884, маёнтак Бекава, Саратаўская губерня, Расійская імперыя — 11 мая 1960) — беларускі геолаг. Магістр геалогіі (1911), кандыдат геолага-мінералагічных навук (1937), прафесар (1923).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 12 мая 1885 года ў маёнтку Бекава Саратаўскай губерні Расійскай імперыі (цяпер — Пензенская вобласць Расіі) у сям'і садоўніка. Паходзіў з сям'і эмігрантаў з Прусіі. Скончыў Тамбоўскую гімназію (1902), Маскоўскі ўніверсітэт (1911).
Правадзейны член Інбелкульта, працаваў у прыродазнаўча-геаграфічнай секцыі, з якой неўзабаве паўстала глебава-геалагічная камісія. У 1923—1934 гадах — загадчык кафедры геалогіі і гідрагеалогіі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі сельскай і лясной гаспадаркі. 3 1926 года — старшыня навуковага таварыства па вывучэнні Беларусі (г. Горкі). Актыўна ўдзельнічаў у работах Інстытута геалагічных навук Беларускай акадэміі навук. У 1931—1934 гадах — па сумяшчальніцтве выкладчык Сібірскага сельскагаспадарчага інстытута, дзе заклаў асновы гідрагеалагічных даследаванняў.
У 1934 года па стане здароўя перабіраецца ў Саратаў, дзе ўзначальвае кафедру геалогіі мясцовага педагагічнага інстытута і паралельна выкладае дынамічную геалогію ў Саратаўскім педагагічным інстытуце. Звольнены з інстытута ў 1941 годзе «паводле загаду аб звальненні выкладчыкаў-немцаў», і яму прыйшлося з’ехаць з горада ў Алтайскі край. У наступныя гады працаваў прафесарам геалогіі і фізічнай геаграфіі Бійскага педагагічнага інстытута.
Сын — Генрых-Леў Фрыдрыхавіч Лунгерсгаўзен, геолаг, адзін з заснавальнікаў савецкай аэрагеалогіі.
Навуковы ўклад
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя працы па праблемах геалогіі Паволжа, Сярэдняй Расіі і Беларусі (асабліва басейна Заходняй Дзвіны), методыцы выкладання геалогіі. Склаў дапаможнік па геалогіі Беларусі. Кола інтарэсаў: геалогія, рэгіянальная геалогія, гідрагеалогія і водазабеспячэнне, стратыграфія, палеанталогія, методыка выкладання прыродазнаўства і навук аб Зямлі.
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Некоторые новые данные о меловых отложениях Саратовской губернии // Ежегодник по геологии и минералогии России. — 1909.
- О провалах на юге Тульской губернии. — 1911.
- Кароткія праграмы для вывучэньня рэкаў, вазёр і балот мясцовага краю // Віцебшчына. Т. 1. Віцебск, 1925. С. 96—112.
- Нарыс геалагічнай пабудовы Аршаншчыны // Аршаншчына. — Орша, 1926, ч. 1.
- Аб «лёсавым карсце» і аб асобным тыпе равочкаў // Працы Навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі… — Горкі, 1926, т. 1.
- Нарыс геалагічнай пабудовы Горацкага раёна // Працы Навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі… — Горкі, 1927, т. 3.
- Кароткая справаздача аб маршрутных геолёгічных дасьледаваньнях паўночнае Беларусі ў 1925 г. // Запіскі аддзелу прыроды і гаспадаркі. Т. 1. Менск, 1928. С. 13—32.
- Уступ у геалогію Беларусі // Працы Горы-Горацкага навуковага таварыства БАН. — Горы-Горкі, Горкі, 1930, т. 7.
- Справаздача аб геалагічных даследаваннях у вобласці планшэту ХІ-7 трохверстнай карты генштаба і сумесных часцях «Полацкай катліны». — 1933.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Баринов И. Немцы и БССР: Фридрих Лунгерсгаузен // Запісы беларусаведа, 31.1.2023.
- Иванов А. В. Лунгерсгаузен Фридрих Вильгельмович (Фридрих-Отто-Юлиус) // Павловская геологическая школа: Научное издание / Отв. ред. Ю. Я. Соловьев. — М.: Наука, 2004. — С. 120—122.
- Нарадзіліся 12 мая
- Нарадзіліся ў 1884 годзе
- Нарадзіліся ў Сярдобскім павеце
- Памерлі 11 мая
- Памерлі ў 1960 годзе
- Памерлі ў СССР
- Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Супрацоўнікі Інстытута геахіміі і геафізікі НАНБ
- Выкладчыкі Омскага аграрнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Саратаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Алтайскай дзяржаўнай акадэміі адукацыі
- Кандыдаты геолага-мінералагічных навук
- Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Геолагі Беларусі
- Геолагі Расіі
- Выкладчыкі Алтайскага дзяржаўнага гуманітарна-педагагічнага ўніверсітэта імя В. М. Шукшына