З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фізалі́с, Махунка[1] (Physalis) — род кветкавых раслін сямейства Паслёнавыя (Solanaceae).
Назва паходзіць ад грэч. φυσαλίς, ці «пузыр», што добра характарызуе пузырападобную чашачку (ліхтарык), у якой схаваны плод.
Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойнымі або ряспасцёртымі сцёбламі вышынёй 20—100 см. Лісце яйцападобна-авальнае, суцэльнае. Кветкі белыя ці жаўтаватыя, з цёмна-фіялетавымі плямамі, дробныя, на паніклых кветаножках, у суквецці звіліна. Плод — ягада, замкнёная ў пухірападобную чашачку (ліхтарык).
Адрозніваецца каля 100 відаў. Пашыраны ў тропіках і субтропіках, пераважна ў Амерыцы. У культуры 3 віды: мексіканскі тамат, ці фізаліс ліпкаплодны (Physalis philadelphica), фізаліс перуанскі, ці перуанская вішня (Physalis peruviana) і фізаліс сунічны, ці апушаны (Physalis pubescens). На тэрыторыі Беларусі фізаліс звычайны (Physalis alkekengi) як заносны від трапляецца на звалках, каля жылля.
Некаторыя віды культывуюцца як дэкаратыўныя і гароднінныя расліны. Плады культурных відаў спажываюць у ежу. Лекавыя расліны.
Зноскі