Перайсці да зместу

Філіп I (герцаг Пармскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Філіп I
герцаг Пармскі
1748 — 1765
Папярэднік Марыя Тэрэзія
Пераемнік Фердынанд I Пармскі[d]

Нараджэнне 15 сакавіка 1720(1720-03-15)[1][2][…]
Смерць 18 ліпеня 1765(1765-07-18)[1][2][…] (45 гадоў)
Месца пахавання
Род Пармскія Бурбоны[d]
Бацька Філіп V
Маці Ізабела Фарнезэ
Жонка Луіза Лізавета Французская[d][3]
Дзеці Ізабэла Пармская[d], Фердынанд I Пармскі[d] і Марыя-Луіза Пармская
Аўтограф Выява аўтографа
Званне генерал
Узнагароды
ордэн Залатога Руна рыцар ордэна Залатога руна Order of the Holy Spirit Order of Saint Michael
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Філіп I (ісп.: Felipe I de Borbón; 15 сакавіка 1720 — 18 ліпеня 1765) — іспанскі інфант, герцаг Пармскі, П’ячэнцскі і Гуастальскі (1748—1765) з дынастыі Бурбонаў. Сын караля Іспаніі Філіпа V і яго другой жонкі Ізабелы Фарнезэ. Заснавальнік Пармскай лініі Бурбонаў.

Маці Філіпа, Ізабела Фарнезэ, была адзіным дзіцем герцага Пармы і П’ячэнцы Адаарда II, і ўзяўшы шлюб, яна перадала правы на пармскі прастол іспанскім Бурбонам. У 1731 годзе герцагам Пармы і П’ячэнцы стаў старэйшы брат Філіпа дон Карлас, але ў 1735 годзе, пасля Вайны за польскую спадчыну, ён абмяняў герцагства з Габсбургамі на Неапаль і Сіцылію. Але паводле Аахенскага міру 1748 года Аўстрыя страціла Парму і П’ячэнцу і княства Гуастала. Герцагскі тытул вярнуўся да Бурбонаў і яго атрымаў дон Філіп. Ён стаў заснавальнікам лініі Пармскіх Бурбонаў.

Пасля некалькіх гадоў вайны герцагства было ў сумным становішчы, і каб падняць эканоміку Філіп I прызначыў міністрам Гіёма дзю Тыё. У 1768 годзе герцаг выгнаў езуітаў з Пармы і абвясціў канфіскацыю маёмасці каталіцкай царквы. Ён падтрымліваў развіццё навучання, адкрыў публічныя школы.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У 1739 годзе Філіп ажаніўся з Луізай Елізаветай Французскай (17271759), дачкой Людовіка XV і Марыі Ляшчынскай. Дзеці:

Памёр Філіп I 18 ліпеня 1765 года ў Алесандрыі, куды суправаджаў на вяселле сваю дачку Марыю Луізу. Яго спадчыннікам стаў сын Фердынанд I.

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. Filippo di Borbone, Duca di Parma // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Felipe de. Duque de Parma, Conde de Chinchón (XII) Borbón y Farnesio // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.