Філіпа Англійская
Філіпа Англійская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ядзвіга Шлезвігская[d] | ||||||
Пераемнік | Даратэя Брандэнбургская | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ядзвіга Шлезвігская[d] | ||||||
Пераемнік | Даратэя Брандэнбургская | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
4 ліпеня 1394 |
||||||
Смерць |
5 студзеня 1430[1][2] (35 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Плантагенеты і Ланкастэры | ||||||
Бацька | Генрых IV[3] | ||||||
Маці | Mary de Bohun[d][3] | ||||||
Муж | Эрык Памеранскі[d][4] | ||||||
Дзеці | Brian[d][3] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Філіпа Англійская (англ.: Philippa of England, англ.: Philippa of Lancaster, дацк.: Philippa af England, нарв.: Filippa av England, шведск.: Filippa av England; 5 чэрвеня 1394, Пітэрбара, Нартгемптаншыр — 7 студзеня 1430, Вадстэна, Лінчэпінг) — дачка Генрыха IV, караля Англіі, і яго першай жонкі Марыі дэ Багун, малодшая сястра Генрыха V, жонка Эрыка Памеранскага, караля Даніі, Швецыі і Нарвегіі. Філіпа фактычна была кіраўніком Швецыі з 1420 года да сваёй смерці і рэгентам Даніі і Нарвегіі з 1423 па 1425 год.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады і шлюб
[правіць | правіць зыходнік]Філіпа нарадзілася ў сям’і Генрыха IV і яго першай жонкі Марыі дэ Багун ў Пітеэрбара. У 1401 годзе каралева Даніі Маргарыта ўступіла ў перамовы з Генрыхам аб магчымасці заключэння падвойнага Саюза Англіі з Кальмарскай уніяй. Гэты саюз павінен быў замацаваць шлюб Генрыха, спадчынніка англійскага трона, і Кацярыны Памеранскай, сёстры спадчынніка трона Даніі. Маргарыта не пагадзілася на дадзеную ўмову[5] і прапанавала замест гэтага шлюб Філіпы і Эрыка. У 1405 годзе Філіпа была заручаная з Эрыкам і фармальна абвешчаная каралевай Даніі.
26 кастрычніка 1406 года адбылося вяселле Эрыка і 13-гадовай Філіпы ў Лундскім саборы[6]. На нявесце была белая шаўковая туніка з плашчом, аблямаваным мехам вавёркі і гарнастая. Мяркуюць, што гэта найбольш ранні дакументаваны выпадак, калі ў сярэднія вякі нявеста была ўбрана ў асаблівае, спецыяльна прызначанае для вясельнай цырымоніі, белае адзенне[7]. Першы год шлюбу маладая пара правяла ў Кальмары. Філіпа атрымала большую частку Швецыі ў якасці вясельнага падарунка з боку жаніха. Амаль увесь час свайго валадарання яна так і пражыла ў Швецыі. Таксама было вырашана, што свае асабістыя уладанні Філіпа можа атрымаць толькі ў адным з трох каралеўстваў, а менавіта ў Швецыі. Яе фрэйлінай стала Катарына Кнудсдотэр, унучка Брыгіты Шведскай і дачка Марты Ульфсдотэр, фрэйліна каралевы Маргарыты. Філіпа аказвала заступніцтва Вадстэнскаму манастыру і была там частым госцем.
У пары за ўвесь час шлюбу з’явілася на свет толькі адно мёртванароджанае дзіця[8] у 1429 годзе.
Рэгенцтва
[правіць | правіць зыходнік]Эрык часта знаходзіўся ў раз’ездах ў іншых краінах. Калі яго не было ў краіне, Філіпа выступала рэгентам. У Швецыі, дзе яна праводзіла амаль увесь свой час, Філіпа стала фактычным кіраўніком нават тады, калі кароль знаходзіўся ў краіне. Відавочна, Эрык адчуваў да яе вялікі давер.
Падчас знаходжання мужа за мяжой у 1423—1425 гадах Філіпа была рэгентам трох каралеўстваў Кальмарскай уніі[9]. 8 кастрычніка 1423 года яна заключыла дамовы аб валіднасці манет з некаторымі членамі Ганзейскай лігі (Любек, Гамбург, Люнебург і Вісмар). Паводле дамовы манеты з гэтых рэгіёнаў, роўныя па значэнні, лічыліся раўнацэннымі[10].
У 1426 годзе Філіпа знайшла саюзніка для Даніі ў асобе Швецыі ў вайне з Ганзай, а таксама арганізавала абарону Швецыяй Капенгагена ад нападу Ганзейскай лігі. У 1428 годзе Філіпа паспяхова кіравала абаронай Капенгагена. Яе гераічны ўчынак пасля быў апісаны Хансам Крысціянам Андэрсенам у «Альбоме хроснага»[11] (1868).
Смерць
[правіць | правіць зыходнік]Каралева Філіпа памерла 5 студзеня 1430 года, знаходзячыся ў Швецыі на дыпламатычнай місіі і была пахаваная ў касцёле Ведскага манастыра, за які яна заступалася на працягу ўсяго свайго кіраваньня. Пасля яе смерці Эрык ажаніўся ў тым жа годзе са сваёй фаварыткай Сесіліяй[9], фрэйлінай Філіпы.
Філіпу апісвалі як адзіную прадстаўніцу каралеўскай сям’і, якую любілі не толькі яе падданыя, але і за мяжой трох каралеўстваў. Філіпа была любімая жыхарамі Капенгагена за барацьбу і абарону горада супраць Ганзы. Яна таксама дапамагала бедным жыхарам горада, удовам і сіротам.
Жыхары Капенгагена, куды Эрык перанёс свой двор, асуджалі Эрыка за шлюб на фрэйліне каханай каралевы. Верагодна, што інцыдэнт, які адбыўся паміж Олафам Акселем Тодам і Сесіліяй[заўв 1], выказваў агульную незадаволенасць новай жонкай караля[12] ці ж з’яўляецца пераасэнсаваннем уцёкаў Эрыка з Капенгагена ў 1439 годзе.
У кінематографе
[правіць | правіць зыходнік]- У фільме «Кароль» 2019 года ролю Філіпы выканала Томасін Макензі.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Олаф Аксель Тод остановил Сесилию, идущую в замок, и спросил, желает ли она получить сообщение от короля. Та согласилась. На что Олаф шлепнул её по попе и сказал, что она может увести короля из Дании
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ gravsted.dk
- ↑ Dansk Biografisk Lexikon
- ↑ а б в Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ POMERANIA . fmg.ac. Праверана 13 сакавіка 2016.
- ↑ ENGLAND, KINGS 1066-1603 . The Foundation for Medieval Genealogy.
- ↑ The History of Matrimony(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2015. Праверана 20 сакавіка 2022.
- ↑ - Person Page 10187 . www.thepeerage.com. Праверана 13 сакавіка 2016.
- ↑ а б DENMARK KINGS . fmg.ac. Праверана 13 сакавіка 2016.
- ↑ Die Münzen Dänemarks (bis etwa 1625) . www.danskmoent.dk. Праверана 13 сакавіка 2016.
- ↑ Небесное Искусство. Х.К. Андерсен. Альбом крестного . www.sky-art.com. Праверана 13 сакавіка 2016.
- ↑ Kjøbenhavns Historie indtil Reformationens Indførelse.(недаступная спасылка). www.eremit.dk. Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2011. Праверана 13 сакавіка 2016.
- Каралевы-жонкі
- Нарадзіліся 4 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1394 годзе
- Нарадзіліся ў Кембрыджшыры
- Памерлі 5 студзеня
- Памерлі ў 1430 годзе
- Памерлі ў Эстэргётландзе
- Пахаваныя ў Эстэргётландзе
- Плантагенеты
- Ланкастэры
- Асобы
- Мужы і жонкі манархаў Даніі
- Жонкі кіраўнікоў XV стагоддзя
- Прынцэсы Англіі
- Мужы і жонкі манархаў Швецыі
- Жонкі манархаў Нарвегіі
- Памерлі пры родах