Хеўрон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Хеўрон
الخليل
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 74,102 км²
Вышыня цэнтра
930 м
Насельніцтва
167,000 чалавек (2006)
Афіцыйны сайт
Хеўрон на карце Палесцінская аўтаномія
Хеўрон (Палесцінская аўтаномія)
Хеўрон
Хеўрон (Палесцінская аўтаномія)
Хеўрон

Хеўрон, Хеброн (араб. الخليل‎‎, эль-Халіль — сябр або любімец божы, іўр.: חֶבְרוֹן — Хеўрон) — горад на Заходнім беразе, які з'яўляецца часткай Палесцінскай аўтаноміі. Гэта адзін са старажытных гарадоў паўднёвай Палесціны, размешчаны ў 31 км на паўднёвы захад ад Іерусаліма ў гістарычнай зямлі Ханаанскай.[1]

У дадзены момант Хеўрон знаходзіцца пад ваенным кантролем Ізраілю. Насельніцтва горада складае 166 тыс. палесцінцаў і 700-800 ізраільскіх перасяленцаў.

Хеўрон лічыцца святым месцам сярод іудзеяў, хрысціян і мусульман, бо паводле Бібліі тут пахаваныя прарокі Аўраам, Ісак і Якуб, а таксама іх жонкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле працы Іосіфа Флавія «Аб іўдзейскай вайне», гісторыя горада налічвае каля 4500 гадоў (на кан. 20 ст.). Да заваявання хеўронскай урадлівай раўніны яўрэямі тут жыло племя енакіяў, якое выцесніў Халебам і яго нашчадкі. Будучы цар Давыд застаў Хеўрон у руках моцнага і ваяўнічага роду халебітаў, з якімі ён увайшоў у сяброўства і з іх дапамогай стаў царом над усёй тэрыторыяй паўднёвай Палесціны. На працягу 7 гадоў Хеўрон быў сталіцай Давыда, які пасля гібелі цара Саула перанёс сваю рэзідэнцыю ў Іерусалім. У часы валадарства Раваама Хеўрон быў адным з важнейшых добра ўмацаваных гарадоў Палесціны. Пасля вавілонскага палону яго зноў занялі яўрэі, а потым горад трапіў пад уладу ідумеяў. У 164 да н.э. Іуда Макавей вызваліў Хеўрон ад ідумеяў. У часы валадарства ў Палесціне крыжаносцаў горад служыў рэзідэнцыяй епіскапа (11671187). Хрысціяне і мусульмане лічаць Хеўрон свяшчэнным горадам, сюды ідуць шматлікія паломнікі на пакланенне да грабніцы патрыярхаў і прарокаў.[1]

Зноскі

  1. а б Скарына Ф. Творы:... С. 144—145.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]