Раваам
Jump to navigation
Jump to search
Раваам стар.-яўр.: רְחַבְעָם, Рэхав’ам | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
928 да н.э. — 911 да н.э. | ||
Папярэднік | Саламон | |
Пераемнік | Авія | |
Дзейнасць | манарх | |
Веравызнанне | Іўдаізм | |
Нараджэнне | 972 да н.э. | |
Смерць | 914 да н.э. | |
Пахаванне | ||
Род | дынастыя Давіда | |
Бацька | Саламон | |
Маці | Наама[d] | |
Жонка | Tamar[d] | |
Дзеці | Авія | |
Раваам, у каталіцкай традыцыі Рабаам[1] (іўр.: רְחַבְעָם) — цар іўдзейскі, сын і пераемнік Саламона.
Паводле Бібліі, узышоў на прастол ва ўзросце 41 года і валадарыў 17 год. Пры ім адбыўся падзел Ізраільска-Іўдзейскага царства на Ізраільскае і Іўдзейскае. За сталіцу меў Іерусалім, галоўны горад Іудзеі. Нягледзячы на ператварэнне сталіцы і 15 іншых гарадоў у моцныя крэпасці, на пятым годзе свайго валадарства пацярпеў паражэнне ад егіпецкага цара Сусакі. Біблія падае яго прадаўжальнікам разбешчанага вобраза жыцця свайго бацькі Саламона, які меў шмат жонак і наложніц і мноства дзяцей ад іх. Любімай жонкай Раваама была Мааха, дачка ці ўнучка Авесалома. Сваім пераемнікам на стальцы ён прызначыў свайго сына Авію.[2]
Зноскі
- ↑ Пераклад Бібліі Рымска-Каталіцкага Касцёла на Беларусі
- ↑ Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 145. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3..
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 145. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.