Перайсці да зместу

Хоўхлава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Хоўхлава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 415 чал. (2012)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1773
Паштовыя індэксы
222321
Аўтамабільны код
5
Хоўхлава на карце Беларусі ±
Хоўхлава (Беларусь)
Хоўхлава
Хоўхлава (Мінская вобласць)
Хоўхлава

Хо́ўхлава[1] (трансліт.: Choŭchlava, руск.: Холхлово) — аграгарадок у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Хажоўскага сельсавета. Знаходзіцца за 23 км на поўдзень ад горада Маладзечна, за 82 км ад Мінска[2].

Царква Нараджэння Божай Маці

Першы пісьмовы ўспамін пра Хоўхлу як умацаваны замак датуецца 1437 годам. У 1499 годзе згадваецца фальварак[3].

У сярэдзіне XVI стагоддзі ў тутэйшай друкарні адну з сваіх кніг надрукаваў Сымон Будны. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Хоўхла ўвайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства[4]. З 1780 года мястэчка знаходзілася ва ўладанні Галімскіх[5].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Хоўхла апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Вілейскім павеце. У пачатку XIX стагоддзя паселішча перайшло ў валоданне Карніцкіх.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Хоўхла апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у гміне Гарадок Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства.

У 1939 годзе Хоўхла ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года зрабілася цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Хоўхлаўскага сельсавета[6].

Вуліца ў вёсцы.
  • XX стагоддзе: 1999 год — 465 жыхароў.
  • XXI стагоддзе: 2003 год — 435 жыхароў, 160 двароў[2].; 2009 год — 414 жыхароў.
Капліца-пахавальня Язвінскіх

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
  • Царква Нараджэння Божай Маці (1738 год, драўляная)

Вядомыя ўраджэнцы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 51. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  3. Лойка, П. А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі: Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове ХVІ—ХVIII ст. / П. А. Лойка; АН БССР, Інстытут гісторыі; Пад рэд. В. І. Мялешкі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 111 с. — С. 24. — ISBN 5-343-00563-2. Са спасылкай на: ЦГДА БССР. — Ф. 1747. — Воп. 1. — Спр. 36. — Арк. 44—46.
  4. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 296. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  5. Chołchło // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna (польск.). — Warszawa, 1880. S. 624.
  6. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.