Хрыбет Акадэміі Навук
Выгляд
Хрыбет Акадэміі Навук | |
---|---|
Краіна | |
Горная сістэма | Памір |
Найвышэйшая вяршыня | пік Ісмаіла Самані |
Вышыня | 7495 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хрыбет Акадэміі Навук[1] — горны хрыбет Заходняга Паміра, у Таджыкістане.
Выцягнуты мерыдыянальна амаль на 110 км. Паўночная частка называецца Алтынмазарскія горы. На захад ад хрыбта Акадэміі навук адыходзіць хрыбет Пятра Першага.
Вышыня да 7495 метраў (пік Ісмаіла Самані). Складзены з асадкавых і метамарфічных парод, гранітаў. Водападзельны грэбень мае альпійскі рэльеф; 24 вяршыні ўзнімаюцца вышэй за 6000 м.
Пераважаюць высакагорныя гляцыяльна-нівальныя ландшафты. Укрыты вечнымі снягамі, шмат ледавікоў (агульная плошча 660 км²), у тым ліку буйныя — Гарма, Федчанкі, Язгулемскі і іншыя.
Адкрыты М. Каржанеўскім у 1927 годзе і названы ў гонар Акадэміі навук СССР.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Акадэміі Навук хрыбет // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Академии Наук хребет / Гвоздецкий Н. А. // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)