Цукровая справа
«Цукровая справа» — крымінальны працэс у Беларусі па абвінавачанні кіраўнікоў беларускіх цукровых прадпрыемстваў ва ўдзеле ў махлярскіх схемах з расійскімі контрагентамі[1].
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 2019 годзе тры з чатырох цукровых прадпрыемстваў працавалі са стратамі[2].
Арышты
[правіць | правіць зыходнік]24 студзеня 2020 года дырэктараў Гарадзейскага і Слуцкага камбінатаў Міхаіла Крыштаповіча і Мікалая Прудніка знялі з рэйсу B2899 (Мінск — Мюнхен) авіякампаніі «Белавія». Самалёт быў развернуты ў паветранай прасторы Польшчы (пад Уроцлавам) і вернуты на бліжэйшы аэрапорт Гродна[3]. Пазней у медыях з’явіліся паведамленні пра затрыманне дырэктара Скідзельскага цукровага камбіната Дзмітрыя Ягорава і кіраўніка завода ў Жабінцы Віктара Міронава.
24 студзеня TUT.by напісаў, што «знік» кіраўнік Беларускай цукровай кампаніі Дзмітрый Кірылаў[4].
28 студзеня TUT.by стала вядома, што справу вядзе Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі і што было затрымана 11 чалавек[5].
30 студзеня Генпракурор Беларусі Аляксандр Канюк заявіў, што справа звязана з вонкавай дэбітарскай запазычанасцю і тымі «махлярскімі схемамі, якія заключаюцца паміж нашымі кіраўнікамі прадпрыемстваў і контрагентамі, у асноўным расійскімі»[6].
25 жніўня 2020 года былому начальніку 2-га ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй ГУБАЗіК МУС Беларусі Уладзіміру Ціхіню, які ўдзельнічаў у схеме з перадачай хабару дырэктараў цукровых заводаў, змененая мера стрымання на падпіску аб нявыездзе.[7]
Расследаванне
[правіць | правіць зыходнік]4 лютага 2020 года ў праграме «Панарама» на тэлеканале «Беларусь 1» паказалі спецыяльнае расследаванне «Цукровая мафія». У ім прадстаўнік КДБ распавёў, чаму дырэктары цукровых заводаў затрыманы, а таксама пацвердзіў інфармацыю аб затрыманні былога начальніка 2-га ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Уладзіміра Ціхіні. КДБ распачаў крымінальныя справы па ч. 3 арт. 430 КК (Атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры) і па ч. 2 арт. 431 КК (Дача хабару ў буйным памеры).[8]
Да канца 2020 года некаторыя фігуранты апынуліся ўжо на волі[9].
Прысуд
[правіць | правіць зыходнік]30 снежня 2021 года суд Завадскога раёна Мінска абвясціў рашэнне па крымінальнай справе. Самы вялікі тэрмін атрымаў Міхаіл Крыштаповіч — былы дырэктар Гарадзейскага цукровага завода — ён прысуджаны да 13 гадоў пазбаўлення волі. Экс-кіраўнік Беларускай цукровай кампаніі Дзмітрый Кірылаў прысуджаны да сямі з паловай гадоў турмы. Мікалаю Прудніку (экс-дырэктару завода ў Слуцку) і Дзмітрыю Ягораву (Скідзельскі завод) за атрыманне хабару суд прызначыў па 11 гадоў. Анатоль Гладкі (былы гендырэктар камбіната ў Жабінцы) атрымаў 8 гадоў пазбаўлення волі, Віктар Міронаў (таксама былы кіраўнік жабінкаўскага прадпрыемства) — 11 гадоў. Бізнесмен з Масквы Сяргей Кананенка за дачу і атрыманне хабараў прыгавораны да сямі гадоў. Суд таксама пастанавіў спагнаць з часткі абвінавачаных больш за 11 мільёнаў рублёў неабгрунтавана набытай выгады[10].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Генпрокурор высказался о "сахарном" деле и других коррупционных схемах (руск.). Тэлерадыёкампанія «Гродна» (29 студзеня 2020). Праверана 2 лютага 2020.
- ↑ МА. Тры з чатырох цукровых камбінатаў, на якіх нібыта затрымалі кіраўнікоў, працуюць са стратамі . Радыё Свабода (27 студзеня 2020). Праверана 2 лютага 2020.
- ↑ Летевший из Минска в Мюнхен самолет посадили в Гродно, как минимум шестерых человек вывели из салона (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (25 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2020. Праверана 2 лютага 2020.
- ↑ Еще один задержанный по «сахарному делу»? «Пропал» руководитель Белорусской сахарной компании (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (28 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2020. Праверана 2 лютага 2020.
- ↑ Источник: по «сахарному делу» силовики уже взяли 11 человек, и задержания продолжаются (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (28 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2020. Праверана 2 лютага 2020.
- ↑ Генпракурор пракаментаваў «цукровую справу»: звязана з расійскімі контрагентамі
- ↑ Катерина Борисевич. На свободу вышел фигурант «сахарного дела» Владимир Тихиня (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (25 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2020. Праверана 1 кастрычніка 2020.
- ↑ "«Сотни тысяч долларов». КГБ показал, как директора сахарных заводов брали взятки". TUT.BY. 4 лютага 2020. Архівавана з арыгінала 4 лютага 2021. Праверана 2020-02-23.
- ↑ news.tut.by(недаступная спасылка)
- ↑ bel.sputnik.by