Сцябло прамое, галінастае, рабрыстае, вышынёй 20—50 см, шыза-зялёнае, больш-менш галінастае.
Лісце даўжынёй 2—4 см, двойчы-тройчы перыстарассечанае на вузкалінейныя дзелькі.
Кветкі буйныя. Чашалісцікі круглява-зваротнаяйкападобныя, даўжынёй 1,5—2 см, з выступаючымі жылкамі; пялёсткі-нектарнікі дробныя, на кароткіх ножках, з двухгубай пласцінкай, светла-блакітныя або светла-сінія, потым зелянеюць. Формула кветкі: [2].
Плод — прадаўгаватая лістоўка з трыма жылкамі па ўсёй даўжыні. Насенне трохгранае, чорнае, матавае, зморшчана-бугрыстае.
Чарнушку палявую вырошчваюць як вострую прыправу. Яе насенне, якое называюць «чарнушкі», прымешваюць да хлеба, квашанай капусты, салёных агуркоў, каб надаць ім прыемнага паху.