Чаротнік белы
Чаротнік белы | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||
|
Чаро́тнік белы[3][4] (Rhynchóspora álba) — від кветкавых раслін роду Чаротнік (Rhynchospora) сямейства Асаковыя (Cyperaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая расліна. Утварае рыхлыя дзярнінкі[4]. Сцяблы трохграневыя, вышынёй 10—40 см.
Лісце вузкалінейнае, 1—2 мм шырынёй, з трубчастымі похвамі. Кветкі белага колеру. Суквецце — адзін верхавінны або 2—8 расстаўленых каласкоў.
Плод — зваротнаяйкападобны арэшак бурага колеру.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Святлолюбівая расліна, гіграфіт і алігатроф[5]. Расце на тарфяных балотах, забалочаных мясцінах, па берагах рэк і ручаёў, зарастаючых азёр. Цвіце ў чэрвені, размножваецца ў асноўным насеннем.
Від занесены ў Чырвоныя кнігі і спісы рэдкіх раслін шэрагу рэгіёнаў Расіі[5]. Ахоўваецца на тэрыторыі Украіны[5].
Батанічная класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Сінонімы
[правіць | правіць зыходнік]Па звестках базы дадзеных The Plant List, у сінаніміку віду ўваходзяць[6]:
- Dichromena alba (L.) J.F.Macbr.
- Mariscus albus (L.) Gilib. nom. inval.
- Phaeocephalum album (L.) House
- Rhynchospora luquillensis Britton
- Schoenus albus L.
- Scirpus albus (L.) Salisb.
- Triodon albus (L.) Farw.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 111. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б в Очеретник белый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- ↑ Rhynchospora alba (L.) Vahl (англ.). The Plant List (2010). Version 1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (11 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2013. Праверана 10 студзеня 2013.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чаротнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 245. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Чаротнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 326.
- Рожевиц Р. Ю. Rhynchospora alba (L.) Vahl — Очеретник белый // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома Б. К. Шишкин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1935. — Т. III. — С. 103. — 636 + XXV с. — 5 175 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Очеретник белый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 10 студзеня 2013)
- Rhynchospora alba (L.) Vahl // Сайт информационно-аналитической системы «Особо охраняемые природные территории России» (ИАС «ООПТ РФ» (руск.)