Перайсці да зместу

Чынадзіева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Чынадзіева
укр.: Чинадійово
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Чынадзіеўскі замак (замак Сэнт-Міклаш)
Чынадзіеўскі замак (замак Сэнт-Міклаш)
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Сэнт-Міклаш
ПГТ з
Плошча
6,82 км²
Вышыня цэнтра
148 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
6600 чалавек (2022)
Шчыльнасць
1018 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3131
Паштовы індэкс
89640
Аўтамабільны код
AO і КО / 07
КААТУУ
2122755500
Чынадзіева на карце Украіны ±
Чынадзіева (Украіна)
Чынадзіева
Чынадзіева (Закарпацкая вобласць)
Чынадзіева

Чынадзіева[1] (укр.: Чинадійово) — пасёлак гарадскога тыпу ў Закарпацкай вобласці Украіны ў складзе Мукачэўскага раёна над ракой Латарыцай.

Паселішча вядома з 1214 г. Да 1944 г. называлася Сэнт-Міклаш (мясцовы варыянт ад «Святы Мікалай»), мела статус заштатного мястэчка Мукачэўскага павета Бэрэзскага камітата Каралеўства Венгрыя (у складзе Аўстра-Венгерскай імперыі).

Суворая крэпасць з двума вуглавымі вежамі, са сценамі метровай таўшчыні, збудаваная ў XIV ст. баронам Пэрэні (захавалася да нашага часу) і за некалькі кіламетраў ад яе ёсць яшчэ замак Бэрэгвар (365 вокнаў, 52 пакоя, 12 уваходаў). Эрвін-Фрыдрых Шэнбарн — прадстаўнік пятага пакалення Шэнбарнаў — будуе ў 1889 г. замак Бэрэгвар, які некалькі разоў потым перабудоўваўся. Апошні з дынастыі Шэнбарнаў — граф Георг-Эрвін фон Шэнбарн-Бухгейм — у 1944 г. пакінуў замак Бэрэгвар і вярнуўся ў Аўстрыю. З 1945 г. мясцовыя лясы перайшлі ва ўласнасць дзяржавы, а землі былі перададзеныя сялянам, якія затым перайшлі ў калгасы. На базе замка быў адкрыты санаторый «Карпаты».

Замак Бэрэгвар — палац графаў Шэнбарнаў

На тэрыторыі пасялковага савета з’яўляюцца прадпрыемствы лясной і дрэваапрацоўчай галіны, вядомыя з пачатку XX ст. Як сведчаць надпісы на старай кацельні СП «фактар-Прасперыта», яшчэ ў 1902 г. закладзеныя першыя цэхі запалкавай вытворчасці, затым у пасляваенныя гады пачалася вытворчасць пратэзаў для інвалідаў, калодкі і абцасы для абутковай прамысловасці.

З 1992 г. на базе калодачна-каблучнай фабрыкі пачало дзейнасць украінска-славацкае прадпрыемства «Фактар-Праспэрыту». Прадпрыемства пачала глыбокую перапрацоўку драўніны і паралельна вытворчасць дзіцячых драўляных цацак, якія з’яўляюцца адзінымі ва Украіне і маюць попыт як на ўласным рынку, так і на замежных рынках. На прадпрыемстве працуе амаль 200 чал.

Дзіцячы дом адкрыты ў ліпені 1980 г. і разлічаны на 150 дзяцей дашкольнага ўзросту. У 1998 г. адкрыты пачатковыя класы, паколькі ўзрост знаходжання дзяцей павялічыўся. Па стане на сёння ўсяго налічваецца 152 васпітанікаў, з іх дашкольнага ўзросту — 57, школьнага — 95. У дзіцячым доме працуе 110 чал.

Зноскі