Перайсці да зместу

Пэрэчын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Пэрэчын
укр.: Перечин
48°44′00″ пн. ш. 22°28′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Вобласць Закарпацкая вобласць
Раён Пэрэчынскі раён
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка 1399
Плошча 7,45 км²
Вышыня цэнтра 176 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 6477[1] чалавек (2022)
Шчыльнасць 339,04 чал./км²
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-3145
Паштовы індэкс 89200—89202
Аўтамабільны код AO / 07
КААТУУ 2123210100
perechyn.zaua.com
Паказаць/схаваць карты
Пэрэчын (Украіна)
Пэрэчын
Пэрэчын
Пэрэчын (Закарпацкая вобласць)
Пэрэчын
Пэрэчын

Пэрэчын (укр.: Перечин, руск.: Перечин, венг.: Perecseny, чэшск.: Perečín, славацк.: Perečany) — горад у Закарпацкай вобласці Украіны. Цэнтр аднайменнага раёна.

Горад складаецца з 41 вуліцы, 2 плошчаў, 6 завулкаў. Насельніцтва каля 6500 чалавек, якія пражываюць на тэрыторыі 7,45 км². Гэта ў асноўным украінцы, акрамя іх яшчэ пражываюць рускія, славакі, венгры, немцы, італьянцы, цыганы і інш.

У раённым цэнтры засяроджана асноўная інфраструктура Пэрэчыншчыны. Тут дзейнічаюць больш за паўтара дзясяткі прадпрыемстваў, філіялы 5 банкаў, 2 крэдытныя саюзы, развітая гандлёвая сетка, шэраг устаноў бытавога абслугоўвання насельніцтва.

Пэрэчын — горад з кліматам мяккім, умерана кантынентальным з празмерна дастатковым увільгатненнем, няўстойлівай вясной, няжаркім летам, цёплай восенню і мяккай зімой.

Задакументаваная гісторыя Пэрэчына пачынаецца ў XIII ст. Упершыню ў 1399 годзе Пэрэчын згадваецца як населены пункт, які ўваходзіць у склад Ужгарадскай дамініі Другетаў.

У XVI—XVII ст. Пэрэчын у складзе Ужанскай жупы ўваходзіў у імперыю Габсбургаў. У другой палове XIX ст. гарадок, як і ўсё гістарычнае Закарпацце, уваходзіў у склад Аўстра-Венгрыі; у пачатку XX ст. стаў цэнтрам Бэрэжанскай акругі (павета) у складзе Ужанской жупы. З 1919 па 1939 гады — у складзе Чэхаславакіі. На працягу 1939—1944 гадоў знаходзіўся пад акупацыйным рэжымам фашысцкай Венгрыі. З кастрычніка 1944 года па чэрвень 1945 года — у складзе дзяржаўнага ўтварэння Закарпацкая Украіна. У далейшым Пэрэчын, як і ўсе Закарпацкія зямлі, да 1991 года ўваходзіў ва Украінскую ССР у складзе СССР. З 1991 года ў складзе незалежнай Украіны.

На працягу XIX ст. паселішчы карысталася гербам: поле герба расколатае; у верхняй частцы — каменная царква, абсаджаная па баках дрэвамі; у ніжняй частцы — селянін выпальвае ў печы вапну. Герб фігураваў на пячатках, датаваных 1823 і 1877 гг.

Насельніцтва
198920012012
7200 7083 6706
  1. http://db.ukrcensus.gov.ua/PXWEB2007/ukr/publ_new1/2022/zb_Сhuselnist.pdf