Вылок
| Пасёлак гарадскога тыпу | |||
| Вылок | |||
|---|---|---|---|
| укр.: Вилок | |||
|
|||
| 48°06′53″ пн. ш. 22°49′55″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Вобласць | Закарпацкая вобласць | ||
| Раён | Бэрэгаўскі раён[d] | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Заснаваны | 1200 | ||
| Першая згадка | 1200 | ||
| Ранейшыя назвы | Tiszaújlak | ||
| ПГТ з | 1959 | ||
| Плошча | 2,9 км² | ||
| Вышыня цэнтра | 117 м | ||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 3200 чалавек (2018) | ||
| Шчыльнасць | 112,7 чал./км² | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | +380-3143 | ||
| Паштовы індэкс | 90351 | ||
| КААТУУ | 2121255300 | ||
| w1.c1.rada.gov.ua/pls/z7… | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Выло́к [1] (укр.: Вило́к) — пасёлак гарадскога тыпу ў Закарпацкай вобласці Украіны ў складзе Вынаградзіўскага раёна, аднайменны пункт пропуску на мяжы з Венгрыяй.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Адлегласць да райцэнтра складае каля 16 км і праходзіць аўтадарогай М23 Бэрэгавэ — Сату-Марэ.
79 % насельніцтва — этнічныя венгры, 20,8 % украінцы і 0,2 % іншыя (рускія, цыганы і інш.). Таксама мела назву Уйлок. Паблізу пасёлка размешчаны пункт пропуску на мяжы з Венгрыяй. З венгерскага боку — пункт пропуску «Тысабеч», рэгіён Саболч-Сатмар-Бэрэг, аўтадарога 491 у напрамку Ньірэдзьхаза.
Сучасная ўкраінская назва пасёлка «Вылок» паходзіць ад венгерскай назвы Тысаўйлок — «Новае паселішча на Цісе».
У цэнтры пасёлка размешчана адна з найстарэйшых пабудоў Закарпацця — Саляны дом. Як склад для солі яго аснова была ўзведзена ў 1417 г., з часам падвяргалася перабудовам. Да нядаўняга часу ў памяшканні была размешчана школа, цяпер будынак закрыты.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
