Хуст
| Населены пункт | |||||
| Хуст | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Хуст | |||||
|
|||||
| 48°10′53″ пн. ш. 23°17′52″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Раён | Хусцкі раён | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1090 | ||||
| Першая згадка | 1090 | ||||
| Плошча | 8 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 164 ± 1 м | ||||
| Водныя аб’екты | Ціса | ||||
| Часавы пояс | UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 31 812 чалавек (2013) | ||||
| Афіцыйная мова | украінская | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-3142 | ||||
| Паштовы індэкс | 90400—90408 | ||||
| khust-miskrada.gov.ua | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Хуст (укр.: Хуст) (венг.: Huszt, славацк.: Chust, ням.: Chust, руск.: Hust) — горад у Закарпацкай вобласці Украіны. Цэнтр аднайменнага раёна. Знаходзiцца ў Мармарошскай катлавiне, пры зліцці рэк Рыкі і Ціса. Акрамя горада, у склад Хусцкага гарадскога савета ўваходзяць сёла Зарычнэ, Кірэші і Чэрціж. Агульная плошча тэрыторыі ў падпарадкаванні гарсавета — 22 км².
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На ўскраінах горада ўзвышаецца вулканічнага паходжання гара, на якой каля 1090 пачалося будаўніцтва замка-крэпасці (цяпер у руінах). Замак служыў для аховы доступу да саляной капальні ў Салотвіна. У XVI—XVII стст. за Хуст і яго замак часта ваявалі Габсбургі і сяміградскія князі, а таксама на яго нападалі туркі і татары. У 1709 годзе Франц Ракоцы склікаў у Хусце сямiградскi сойм. Замак быў знішчаны бурай і пажарам у 1766 годзе. У Хусце нарадзіўся навуковец І. Арла (1770), у XIX ст. жыў філосаф В. Даўговіч. 21 студзеня 1919 года ў Хусце сабраўся Усенародны Кангрэс венгерскіх русінаў, які стварыў Цэнтральны народны савет і пастанавіў далучыць Закарпацце да Украіны. 10 лістапада 1938 года Хуст стаў сталіцай аўтаномнай Карпата-ўкраінскай дзяржавы, куды эвакуіраваўся ўрад А. Валошына з Ужгарада, і быў сведкам яе нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, а ў сакавіку 1939 года — узброенай барацьбы паміж Карпацкай Сеччу і чэшскімі і венгерскімі войскамі. Тут таксама сабраўся Сойм Карпацкай Украіны 15 сакавіка 1939 года. У Хусце ў 1938—1939 гадах быў двор Апостальскага адміністратара Мукачэўскай епархіі, выходзіла штодзённая газета «Новая Свабода» і дзейнічаў тэатр «Новая Сцэна». На замкавай гары пахаваны загінулыя карпацкія сечавікі. Цяпер у Хусце працуюць фетра-фiльцавая і абутковая фабрыкі, мэблевы камбінат, цагляна-чарапічны завод, прадпрыемствы харчовай прамысловасці, сярэднія школы (у 1921—1945 гадах была гімназія), лесатэхнічны тэхнікум, медыцынская і культурна-адукацыйныя школы. У горадзе праводзіцца рэканструкцыя парку адпачынку і цэнтральнай часткі горада. Рэканструяваны сквер на плошчы Багдана Хмяльнiцкага.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з Усеўкраінскім перапісам насельніцтва 2001 года, у Хусце налічвалася 31,9 тысячы жыхароў, асноўнымі нацыянальнасцямі з’яўляюцца:
- украінцы — 28,4 тыс. (89 %)
- венгры — 1,7 тыс. (5.3 %)
- рускія — 1,2 тыс. (3.8 %)
- цыганы — 0,1 тыс. (0.3 %)
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]| Хусцкая Рэфармацкая царква (былы Елiзавецiнскi касцёл XIII ст., царква-крэпасць) |
Каталiцкi касцёл |
| Праваслаўная Благавешчанская царква | Інтэр’ер сiнагогi |



