Бацьёва
| Пасёлак гарадскога тыпу | |||
| Бацьёва | |||
|---|---|---|---|
| укр.: Батьово | |||
|
|||
| 48°21′43″ пн. ш. 22°23′24″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Вобласць | Закарпацкая вобласць | ||
| Раён | Бэрэгаўскі раён[d] | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Першая згадка | 1205 | ||
| ПГТ з | 1971 | ||
| Плошча | 5 км² | ||
| Вышыня цэнтра | 105 м | ||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 2900 чалавек (2022) | ||
| Шчыльнасць | 607 чал./км² | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | +380-3141 | ||
| Паштовы індэкс | 90212 | ||
| КААТУУ | 2120455400 | ||
| w1.c1.rada.gov.ua/pls/z7… | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Бацьёва (укр.: Батьово) — пасёлак гарадскога тыпу ў Закарпацкай вобласці Украіны ў складзе Бэрэгаўскага раёна, аднайменны пункт пропуску на мяжы з Венгрыяй.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У ваколіцах мястэчка выяўленыя тры паселішчы — адно эпохі позняй бронзы (канец II тыс. да н.е.) і два першых стагоддзяў нашай эры (на адным з іх даследавана 9 печаў вытворчага прызначэння).
Першыя згадкі пра мястэчка выяўленыя ў пісьмовых крыніцах пад 1205 г. Адносна назвы, то ёсць здагадка, быццам у гэтых месцах адпачываў хан Батый з войскам падчас паходу ў Цэнтральную Еўропу. Паводле іншай версіі, пры вясновых паводках мясцовасць залівала, утвараліся брудныя выбоіны (па-венгерску «Kátyú», якое пасля трансфармавалася ў «Bátyú»).
У пачатку ХІІІ ст. сяло некалькі разоў пераходзіла ва ўласнасць розных феадалаў, пакуль не апынулася ва ўласнасці багатай венгерскай сям’і Лоняй, якая валодала вёскай у 1285-1920 гадах.
Вялікае значэнне для вёскі мела чыгунка, якая была пракладзеная ў ХІХ ст. У прыватнасці, 24 кастрычніка 1872 года быў адкрыты ўчастак венгерскай Паўночна-Усходняй чыгункі Чоп — Каралёва, якая ішла праз Бацёва, а 4 снежня 1872 года адкрыты адгалінаваны ўчастак Бацёва — Мукачэва венгерскай Паўночна-Усходняй чыгункі.
Сяло належала Аўстра-Венгерскай імперыі, а ад яе распаду ў 1918 г. да 1938 г. было часткай Чэхаславакіі. Толькі з канца сакавіка да пачатку мая 1919 г. у Бацёва існавала савецкая ўлада. У 1921 г. у вёсцы створана арганізацыя Камуністычнай партыі Чэхаславакіі.
У перыяд акупацыі Бацёва Венгрыяй у 1938 г. 41 сям’ю кінулі ў канцлагер, а каля 90 чалавек адправілі на прымусовыя працы. 28 кастрычніка 1944 г. часткі Чырвонай Арміі вызвалілі паселішча. У 1946 г. сяло было перайменавана ў Вузлавое, а ў 1971 г. атрымала статус пасёлка гарадскога тыпу. Меркавалася, што яго насельніцтва, занятае ў асноўным у абслугоўванні чыгункі і звязаных з ёю прадпрыемстваў, павялічыцца ўтрая. У пасёлку быў узведзены невялікі мікрараён з 5-павярхоўкамі, планавалася стварэнне забаўляльнага цэнтра і рост урбанізацыі. Аднак гэтыя планы не былі рэалізаваны, і сёння Бацёва па сутнасці засталося вёскай.
У 1970-х гг. тут пражывала 2084 чал. Тут знаходзілася брыгада калгаса імя XXI з’езда КПСС. За брыгадай было замацавана 800 га сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку 500 га ворнай зямлі. Вырошчвалі збожжавыя (пераважна пшаніцу, ячмень, кукурузу) і гароднінныя (пераважна бульба, капуста) культуры. Была развіта мяса-малочная жывёлагадоўля. У 1978 г. у пасёлку запрацаваў міжнародны кантэйнерны тэрмінал.
На тэрыторыі пасёлка працавалі: сярэдняя школа (32 настаўнікі і 421 вучань), музычная школа, бібліятэка (кніжны фонд яе складаў 8,7 тысяч асобнікаў), клуб (з залай на 150 месцаў), бальніца на 30 ложкаў (11 медработнікаў, у тым ліку 4 лекары), дзіцячы санаторый, аптэка, амбулаторыя, стадыён, сем крам, рэстаран, кафэ, аддзяленне сувязі, ашчадная каса, дом побыту.
Рашэннем Вярхоўнай Рады Украіны ад 2 сакавіка 1995 г. пасёлку вернута гістарычная назва.