Каралэва

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пасёлак гарадскога тыпу
Каралэва
укр.: Королево
Герб
Герб
Korolevo polit ptaha.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Кіральгаза, Кралава-над-Цісай
ПГТ з
Плошча
  • 9,06 км²
Вышыня цэнтра
178 м
Насельніцтва
10000 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3143
Паштовы індэкс
90332
Каралэва на карце Украіны ±
Каралэва (Украіна)
Каралэва
Каралэва (Закарпацкая вобласць)
Каралэва

Каралэва[1] (укр.: Королево) — пасёлак гарадскога тыпу ў Вынаградзіўскім раёне Закарпацкай вобласці Украіны на рацэ Ціса.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паселішча размешчана на вышыні 146 метраў над узроўнем мора. Яго з усіх бакоў атачаюць горы: Чорная гара на паўночным захадзе (вышыня 568 метраў) гара Саргедзь - на ўсходзе (393 метраў) паўднёвей — гара Камінь (347 метраў) Крыжыўскі верх, а на поўдні віднеецца гара Фрасын — 821 метраў, на ўсход ад яе бачым гару Кабола — 615 метраў, прама на ўсход — гара Іросла 598 метраў. Пры ўмове добрага сонечнага надвор'я далёка на поўначы відаць гару Тупый. Яе вышыня 878 метраў. На паўночным усходзе віднеецца гара Тоўста, на вяршыні якой усталявана тэлевежа. На поўнач адразу за ракой Ціса пасціраюцца высокія горы Копанскі Верх.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Каралэва (укр.: Королево, венг.: Királyháza — "Дом караля"), паходзіць ад каралеўскага паляўнічага доміка, куды на паляванне прыязджаў венгерскі кароль Іштван V Арпад. У розныя часы сяло называлася Феэлсас, Кірайгазо, Кралава-над-Цісай, Каралэва.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая пісьмовая згадка пра Каралэва датуецца 1262 г., калі папа Урбан IV у адным са сваіх лістоў, у якім ён піша пра паселішча QUARELIAZA (хоць ёсць і іншыя версіі, па якіх пра Каралэва ўспамінаюць на два гады раней, гэта значыць у 1262 г.), а пра Каралэўскі замак Ньолаб - у 1279 г. У адной з грамат, датаванай 1272 г., Карл Роберт дазволіў венгерскай шляхце палявання на мядзведзяў, кабаноў, аленяў у навакольных лясах, аднак простаму люду гэта было забаронена. Пра існаванне замка ў гэтай грамаце не згадваецца. Як сведчаць венгерскія летапісцы, замак Ньолаб узводзіў Ласла IV. Збудаванне мела няправільную форму, было двух'ярусным, падобным на пшанічны сноп (адсюль замак і атрымаў сваю назву). Спачатку замак быў уласнасцю Борша Бэнэдэка, а потым у 1312 г., Карл Роберт выдаў указ, згодна з якім бастыён атрымаў новага гаспадара. У IX-X ст. на месцы замка існавала паселішча славян, а ў канцы XII ст.на гарадзішчы быў пабудаваны драўляны каралеўскі паляўнічы дом, ад якога вёска і атрымала сваю назву.

У XIV ст. будуюць каменны замак, які атрымаў назву замак Ньолаб. Размешчаны ён на двух высокіх тэрасах скалістага пагорка, які ўзвышаецца над Цісай, у паўночна-заходняй частцы пасёлка. У 1672 г. замак быў разбураны пасля падаўлення змовы магнатаў. Да нашых дзён захаваліся толькі некаторыя фрагменты сцен замка.

У XIX ст. Каралэва - мястэчка Зацісянскага павета Угачанскага камітату Каралеўства Венгрыя. 16 чэрвеня 1872 г. быў адкрыты ўчастак Сату-Марэ - Буштына венгерскай Паўночна-Усходняй чыгункі, яна прайшла праз Каралэва. 24 кастрычніка 1872 г адкрылі ўчастак дарогі з Каралэва да Чопа.

Гарадская абшчына карысталася гербам са складанай сімволікай: на срэбным фоне - царква, над якой ляціць голуб (прыхадская царква Святога Духа), гара, на якой стаіць вежа (руіны замка Ньолаб) і рыба (рака Ціса).

16 сакавіка 1939 г. некалькі студэнтаў Вынаградзіўскай настаўніцкай семінарыі і каля 100 мясцовых жыхароў з паляўнічымі стрэльбамі пад артылерыйскім агнём ўвесь дзень стрымлівалі наступ венгерскай арміі, толькі авіяцыйная атака зламала абарону.

Зноскі