Перайсці да зместу

Чынуа Ачэбэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чынуа Ачэбэ
англ.: Chinua Achebe
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Альберт Чынуалумогу Ачэбэ
Дата нараджэння 16 лістапада 1930(1930-11-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 сакавіка 2013(2013-03-21)[5][1] (82 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Christie Chinwe Okoli-Achebe[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, крытык
Гады творчасці 1958—2013
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі Букераўская прэмія (2007)
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чынуа Ачэбэ (англ.: Chinua Achebe 16 лістапада 1930 — 22 сакавіка 2013) — нігерыйскі пісьменнік, паэт, літаратурны крытык.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Чынуа Ачэбэ быў адным з першых студэнтаў Ібаданскага ўніверсітэта, заснаванага ў 1948 годзе. Ён пачаў вывучаць медыцыну, аднак затым пераключыўся на англійскую гісторыю і багаслоўе. Пасля заканчэння ўніверсітэта пачаў у ім выкладаць.

У канцы 1960-х Чынуа Ачэбэ быў дыпламатам у самаабвешчанай рэспубліцы Біяфра. Акрамя таго, працаваў на радыё.

У 1990-х пісьменнік пераехаў у ЗША.

Выкладаў літаратуру, у яго было некалькі дзясяткаў ступеняў ва ўніверсітэтах Афрыкі, Еўропы і Амерыкі.

Чынуа Ачэбэ зрабіўся сусветна вядомым пасля выхаду рамана «Things Fall Apart». Кніга выйшла ў 1958 годзе і стала самай чытанай у Афрыцы.[13] Агулам яна была перакладзеная больш чым на 50 моваў і прададзеная тыражом больш за 10 мільёнаў копій.

Ён напісаў больш за 20 кніг, сярод якіх раманы «Arrow of God» (1964), «A Man of the People» (1966).

Прэміі і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]

У 2007 годзе Чынуа Ачэбэ атрымаў літаратурную прэмію «Міжнародны Букер» за ўнёсак у сусветную літаратуру.

Зноскі

  1. а б Chinua Achebe // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Chinua Achebe // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://news.bbc.co.uk/2/hi/africa/7896665.stm
  4. а б Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 10. — ISBN 978-2-221-06888-5
  5. Brown University reports on death of poet Chinua Achebe
  6. Babelio — 2007.
  7. Encyclopædia UniversalisEncyclopædia Britannica, 1968.
  8. https://news.brown.edu/articles/2009/09/achebe
  9. а б https://archive.today/20120906214230/http://www.mla.org/honfell_past Праверана 24 красавіка 2014.
  10. а б https://www.amacad.org/person/chinua-achebe
  11. https://abidjan.net/qui/profil.asp?id=775
  12. Who's who(untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X
  13. http://prajdzisvet.org/events/1184(недаступная спасылка)