Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы
Від спорту Лёгкая атлетыка
Заснавана 1983
Колькасць каманд 200 (2007), 202 (2009), 204 (2011), 206 (2013), 207 (2015)
Кантынент увесь свет (IAAF)

Чэмпіяна́т све́ту па лё́гкай атле́тыцы — спаборніцтва, якія праводзіць Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF).

Доўгі час адзіным спаборніцтвам у свеце па лёгкай атлетыцы былі летнія Алімпійскія гульні; праходзіў толькі чэмпіянат свету па лёгкаатлетычным кросе. Таксама двойчы ў алімпійскія гады праводзіліся чэмпіянаты свету па дысцыплінах, якія не ўваходзілі ў алімпійскую праграму:

  • 1976 — хадзьба на 50 км (мужчыны);
  • 1980 — бег на 3000 м, бег на 400 м з бар’ерамі (жанчыны).

Першы чэмпіянат свету по лёгкай атлетыцы адбыўся ў 1983 годзе. Спачатку спаборніцтвы праводзіліся раз у 4 гады, а з 1991 года — раз у два гады.

Чэмпіянаты[правіць | правіць зыходнік]

Год Горад Краіна Дата Арэна Колькасць відаў Колькасць атлетаў Сайт
1 1983 Хельсінкі Сцяг Фінляндыі Фінляндыя 7 — 14 жніўня Алімпійскі стадыён 41 1355
2 1987 Рым Сцяг Італіі Італія 28 жніўня — 6 верасня Стадыа Алімпіка 43 1451
3 1991 Токіа Сцяг Японіі Японія 23 жніўня — 1 верасня Алімпійскі стадыён 43 1517
4 1993 Штутгарт Сцяг Германіі Германія 13 — 22 жніўня МХП-Арэна 44 1689
5 1995 Гётэбарг Сцяг Швецыі Швецыя 5 — 13 жніўня Улеві 44 1804
6 1997 Афіны Сцяг Грэцыі Грэцыя 1 — 10 жніўня Алімпійскі стадыён 44 1882
7 1999 Севілья Сцяг Іспаніі Іспанія 20 — 29 жніўня Алімпійскі стадыён 46 1821
8 2001 Эдмантан Сцяг Канады Канада 3 — 12 жніўня Стадыён Садружнасці 46 1677
9 2003 Сен-Дэні Сцяг Францыі Францыя 23 — 31 жніўня Стад дэ Франс 46 1679
10 2005 Хельсінкі Сцяг Фінляндыі Фінляндыя 6 — 14 жніўня Алімпійскі стадыён 47 1688
11 2007 Осака Сцяг Японіі Японія 24 жніўня — 2 верасня Нагаі 47 1981 сайтАрхівавана 6 жніўня 2020.
12 2009 Берлін Сцяг Германіі Германія 15 — 23 жніўня Алімпійскі стадыён 47 2013 сайт
13 2011 Тэгу Сцяг Паўднёвай Карэі Рэспубліка Карэя 27 жніўня — 4 верасня Стадыён Тэгу 47 1848 сайт
14 2013 Масква Сцяг Расіі Расія 10 — 18 жніўня Лужнікі 47 1974 сайт Архівавана 10 студзеня 2018.
15 2015 Пекін Сцяг Кітая Кітай 22 — 30 жніўня Нацыянальны стадыён 47 2000
16 2017 Лондан Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія 5 — 13 жніўня Алімпійскі стадыён 48 2038 сайтАрхівавана 14 верасня 2012.
17 2019 Доха Сцяг Катара Катар 27 верасня — 6 кастрычніка Міжнародны стадыён Халіфа 49 1772
18 2022 Юджын Сцяг ЗША ЗША 15 — 24 ліпеня Хейвард-філд 49 1,705
19 2023 Будапешт Сцяг Венгрыі Венгрыя 19 — 27 жніўня Нацыянальны цэнтр лёгкай атлетыкі 49 2,187
20 2025 Токіа  Японія 13 — 21 верасня Японскі нацыянальны стадыён

Зноскі