Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі
Год заснавання: 2008
Арэна: Fashion Island Shopping Mall (2015)
Горад: Бангкок
Краіна: Ганконг
Спонсар: SangSom
Фармат: Турнір па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі
Прызавы фонд: ฿8,000,000
Колькасць удзельнікаў: 48
Рэкорды
Дзеючы чэмпіён: Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй
(першы тытул)
Рэкордная колькасць тытулаў: 3:

Сцяг Англіі Марк Дэвіс

Апошні турнір
Чэмпіянат свету 2016

Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі — турнір па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі. Упершыню міжнародны турнір па гэтым відзе снукеру прайшоў у ліпені 2008 года ў Бангкоку, Тайланд, і меў назву Six-red Snooker International 2008, а арганізатарам спаборніцтва выступала Азіяцкая канфедэрацыя більярднага спорту. У 2009 годзе, апроч турніру ў Бангкоку, у снежні быў праведзены чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі ў Кіларні, Ірландыя, а з 2010 года турнір у Тайландзе быў перайменаваны ў чэмпіянат свету і праходзіць на ўзроўні найбуйнейшага турніру па гэтым відзе снукера.

У 2016 годзе турнір праходзіў на працягу шасці дзён у пачатку верасня, а ў апошнюю суботу быў згуляны фінальны двубой спаборніцтва.

Пераможцамі дзевяці чэмпіянатаў свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі станавіліся сем снукерыстаў. Рэкардсменам па колькасці тытулаў з'яўляецца Марк Дэвіс, які тройчы станавіўся чэмпіёнам свету (2009, 2012, 2013), уключаючы перамогу на турніры ў Кіларні. Рыкі Уолдэн тройчы быў у фінале спаборніцтва, але перамог толькі на першым розыгрышы ў 2008 годзе. Сцюарт Бінэм двойчы гуляў у фінальным паядынку (2008 і 2016), але абодва разы саступіў.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Турнір
Міжнародны турнір па снукеры з 6-цю чырвонымі шарамі (Бангкок)
Сусветнае Гран-пры па снукеры з 6-цю чырвонымі шарамі (Бангкок)
Чэмпіянат свету па снукеры з 6-цю чырвонымі шарамі (Кіларні)
Чэмпіянат свету па снукеры з 6-цю чырвонымі шарамі (Бангкок)
Год Пераможца Фіналіст Фінальны лік Паўфіналісты КУ
2008 Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 8:3 Сцяг Тайланда Джэймс Уатана, Сцяг Англіі Майкл Холт 48
2009 Сцяг Англіі Джымі Уайт Сцяг Англіі Бары Хокінс 8:6 Сцяг Уэльса Марк Уільямс, Сцяг Англіі Джад Трамп 48
2009 Сцяг Англіі Марк Дэвіс Сцяг Уэльса Марк Уільямс 6:3 Сцяг Англіі Марк Кінг, Сцяг Англіі Бары Хокінс 118
2010 Сцяг Англіі Марк Сэлбі Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 8:6 Сцяг Англіі Джэймі Коўп, Сцяг Англіі Бары Хокінс 48
2012 Сцяг Англіі Марк Дэвіс Сцяг Англіі Шон Мёрфі 8:4 Сцяг Англіі Джад Трамп, Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 48
2013 Сцяг Англіі Марк Дэвіс Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 8:4 Сцяг Англіі Марк Сэлбі, Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 48
2014 Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 8:7 Сцяг Тайланда Крыцанут Лертсатаяторн, Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 48
2015 Сцяг Тайланда Цепчая Ун-Ну Сцяг Кітая Лян Вэньбо 8:2 Сцяг Англіі Мэцью Сэлт, Сцяг Тайланда Напон Саенхам 48
2016 Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 8:7 Сцяг Індыі Панкай Адвані, Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 48

Фіналісты турніру[правіць | правіць зыходнік]

Ігрок П Ф КФ ВТ Фіналы
Сцяг Англіі Марк Дэвіс 3 0 3 ЧС2009, 2012, 2013
Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 1 2 3 2008 2010, 2014
Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 1 0 1 2016
Сцяг Тайланда Цепчая Ун-Нух 1 0 1 2015
Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 1 0 1 2014
Сцяг Англіі Марк Сэлбі 1 0 1 2010
Сцяг Англіі Джымі Уайт 1 0 1 СГП2009
Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 0 2 2 2008, 2016
Сцяг Кітая Лян Вэньбо 0 1 1 2015
Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 0 1 1 2013
Сцяг Англіі Шон Мёрфі 0 1 1 2012
Сцяг Уэльса Марк Уільямс 0 1 1 ЧС2009
Сцяг Англіі Бары Хокінс 0 1 1 СГП2009

Пераможцы турніру паводле краін[правіць | правіць зыходнік]

Краіна КП АКП Першы тытул Апошні тытул
Сцяг Англіі Англія 4 6 2008 2013
Сцяг Кітая Кітай 1 1 2016 2016
Сцяг Тайланда Тайланд 1 1 2015 2015
Сцяг Шатландыі Шатландыя 1 1 2014 2014