Перайсці да зместу

Чэнла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Чэнла
кхмер.: ចេនឡា
VI ст. — IX ст.

Сталіца Ішанапура
Афіцыйная мова санскрыт
Рэлігія індуізм
Форма кіравання манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чэнла (кхмер.: ចេនឡា, ад кіт.: 真臘) — ранняя кхмерская дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі (VIIX стст.).

Чэнла вылучылася з тэрыторыі Фунані у VI ст. У 616 г. яе пасольства наведала імперыю Суй. Чэнла выплочвала даніну кітайскім імператарам, і большасць запісаў пра яе пакінуты ў кітайскіх крыніцах. Назва краіны таксама мае кітайскае паходжанне. Яе значэнне не вядома. Мяркуецца, што назва магла значыць воск, які з'яўляўся важным таварам з Паўднёва-Усходняй Азіі, або з'яўляецца кітайскім скажэннем слова «кхмеры».

Французскія даследчыкі сярэдзіны XX ст. меркавалі, што Чэнла ўзнікла ўздоўж сярэдняга рэчышча Меконга. Амерыканскі гісторык Майкл Вікеры сцвярджаў, што яе заснавальнікамі былі правадыры кхмерскіх плямён з паўночнай Камбоджы. Першымі вядомымі кіраўнікамі Чэнлы сталі Бхававарман I і яго брат Махендраварман (другая палова VI — пачатак VII ст.). Саслабленне Фунані дазволіла Махендраварману значна пашырыць свае валоданні.

Запісы дынастыі Тан у VIII ст. узгадваюць прыморскія і ўнутраныя дзяржаўныя фарміраванні Чэнлы. Ускосныя дадзеныя кажуць, што прыморская Чэнла магла знаходзіцца ў залежнасці ад малайскай дзяржавы Шрывіджая. У IX ст. усе часткі Чэнлы былі падпарадкаваны Ангкорскай імперыяй.

На ўсходзе ад возера Танлесап быў адкрыты археалагічны помнік Самбор-Прэй-Кук, які па меркаванню даследчыкаў уяўляе сабою рэшткі Ішанапуры, сталіцы Чэнлы. У 2017 г. ён быў унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.