Шаўкат Азіз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шаўкат Азіз
урду: شوکت عزیز
15-ы прэм’ер-міністр Пакістана[d]
20 жніўня 2004 — 15 лістапада 2007
Папярэднік Chaudhry Shujaat Hussain[d]
Пераемнік Махамедміян Самро
міністр фінансаў Пакістана[d]
12 кастрычніка 1999 — 15 лістапада 2007
Папярэднік Ishaq Dar[d]
Пераемнік Salman Shah[d]

Нараджэнне 6 сакавіка 1949(1949-03-06)[1] (75 гадоў)
Веравызнанне суніты
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, фінансіст, банкір, эканаміст
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шаўкат Азіз (нар. 6 сакавіка 1949, Карачы) — пакістанскі дзяржаўны дзеяч. Быў міністрам эканомікі і прэм’ер-міністрам Пакістана.

Атрымаў пачатковую адукацыю ў сваім родным горадзе, закончыў каледж у Равалпіндзі ў 1967 годзе. У 1969 годзе Шаўкат пачаў сваю кар’еру ў якасці банкаўскага работніка ў Карачы, шмат падарожнічаў. Быў у розных краінах: Грэцыі, ЗША, Вялікабрытаніі, Малайзіі і Сінгапуры. Стаў прэзідэнтам Citibank. 30 гадоў жыцця правёў у сферы глабальных фінансавых аперацый.

Быў прызначаны міністрам фінансаў ва ўрадзе Пакістана ў лістападзе 1999 года, неўзабаве пасля таго як пакістанская армія здзейсніла ваенны пераварот. Як міністр фінансаў, Шаўкат дамогся вялікіх поспехаў у росквіце эканомікі краіны. Яму пашырылі паўнамоцтвы, і ён стаў адказным за кіраванне фінансаў, эканомікай, статыстыкай, планаваннем. Азіз таксама з’яўляўся старшынёй Эканамічнага каардынацыйнага камітэта ў Кабінеце Міністраў, старшынёй Выканаўчага камітэта Нацыянальнага эканамічнага савета і Старшынёй урадавага камітэта па прыватызацыі. Стаў сенатарам ў 2002 годзе.

Зноскі

  1. Shaukat Aziz // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.ablf.com/network Праверана 0 снежня 2022.