Эдвард Станіслававіч Ваньковіч
Эдвард Станіслававіч Ваньковіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | не пазней за 20 кастрычніка 1793 ці 1793 | ||||||
Смерць | 1872 | ||||||
Род | Ваньковічы | ||||||
Бацька | Станіслаў Аляксандравіч Ваньковіч | ||||||
Маці | Юдыта са Свентаржэцкіх[d] | ||||||
Жонка | Міхаліна з Манюшкаў[d] | ||||||
Дзеці | Ганна з Ваньковічаў[d] і Аляксандр Ваньковіч[d] | ||||||
Член у |
Эдвард Станіслававіч Ваньковіч, Эдвард-Уладзіслаў-Антоні-Лукаш Ваньковіч (польск.: Edward Władysław Antoni Wańkowicz; ? — 1872) — дзяржаўны дзеяч Беларусі і Расійскай Імперыі, маянтковец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў герба «Ліс». Сын Станіслава Ваньковіча, мінскага губернскага маршалка, і Юдыты з каталіцкага шляхецкага роду Свентаржэцкіх. Ахрышчаны 20 кастрычніка 1793 года ў Заслаўскім касцёле[1]. У гонар Эдварда Станіслававіча Ваньковіча атрымаў сваё імя Эдвард Адамавіч Вайніловіч (1847—1928), унук першага.
У 1814 г. — падсудак Мінскага павятовага суда. У 1820 г. — харунжы Мінскага павета. У 1821 г. — старшыня Мінскага губернскага апеляцыйнага межавага суда. Вядомы і добры гаспадар, перш усяго Сляпянкі Вялікай, дзе вёў узорную гаспадарку, а таксама Камароўкі і Зазерж над Свіслаччу.
Масон. Член масонскай ложы «Паўночная паходня» ў Мінску, ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жонка Міхаліна з Манюшкаў, дачка Чэслава, сястра музыканта Станіслава Манюшкі. Дзеці:
- Станіслаў (1819 — да 1882), хрышчаны 2 верасня 1819 года ў Мінскім кафедральным касцёле. Жонка швейцарская падданая Марыя-Сафія Лесер (нар. 1828), шлюб 3 ліпеня 1862 у капліцы в. Сляпянка Мінскага павета, прыпісанай да Мінскага Траецкага касцёла[1].
- Зыгмунт, хрышчаны 26 снежня 1820 у Мінскім кафедральным касцёле. Валодаў маёнткам Гарадзішча Ігуменскага павета (1878). Жонка Соф’я Мераеўская[1].
- Габрыэла Эдвардаўна Ваньковіч (1822—1887). Муж: Станіслаў Ігнатавіч Горват (1804—1884)
- Аляксандр (нар. 1823), хрышчаны 19 снежня 1823, жыў на вул. Валошскай горада Мінска (1853). Жонка Алена Венцлавовіч[1].
- Адам (нар. 1828), хрышчаны 5 мая 1828[1], які меў маёнтак Князеўка ў Ігуменскім павеце[2].
- Казімір (нар. 1831), хрышчаны 26 снежня 1831 у Мінскім кафедральным касцёле[1].
- Уладзіслаў-Антоні-Вільгельм (нар. 1839[2]), выпускнік Мінскай гімназіі (1854)[1].
- Ян (1835—1885[2]), выпускнік Мінскай гімназіі (1854), студэнт Кіеўскага ўніверсітэта[1], быў вядомым энтамолагам, меў вялікую бібліятэку і калекцыю, трапіўшую ў Музей прыроды ў Варшаве[2].
- Валерыя-Юдыта-Ева, хр. 08.10.1821 у Мінскім кафедральным касцёле[1].
- Ганна (1827—1893), у шлюбе з Адамам Вайніловічам (1806—1874).
- Ядвіга[1], замужам за Рэвеньскім[2].
- Соф’я-Пелагея (нар. 3 сакавіка 1837), хрышчаны 22 сакавіка 1837 у Мінскім кафедральным касцёле[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Швед, В. В. Ваньковіч Эдвард-Станіслаў-Антоні-Лукаш Станіслававіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
- 86/55. Эдвард-Уладзіслаў-Антоні-Лукаш // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 3. В. / Дз. Матвейчык [і інш.]; навук. рэд. А. Рахуба. — Мінск, 2014. — 663 с. — ISBN 978-985-01-1095-4.