Элені Глікадзі-Арвелер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Элені Глікадзі-Арвелер
грэч. Ελένη Γλύκατζη
Дата нараджэння 29 жніўня 1926(1926-08-29)[1] (97 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці візантыніст, гісторык, прафесар універсітэта
Навуковая сфера візантыністыка[3]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі[d][4] (1966)
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Элені Глікадзі-Арвелер (грэч. Ελένη Γλύκατζη-Αρβελέρ, фр.: Hélène Ahrweiler; 29 жніўня 1926, Афіны, Каралеўства Грэцыя) — грэчаскі гісторык-візантыніст і ўніверсітэцкі прафесар. З’яўляецца першай кабетай, якая ўзначаліла факультэт гісторыі ўніверсітэта Сарбона ў 1967 годзе і стала першай кабетай рэктарам гэтага ўніверсітэта за 700 гадоў яго гісторыі, у 1976 году. У 2008 годзе падчас тэлевізійнага шоу «Вялікія грэкі» ўвайшла ў сотню вялікіх грэкаў усіх часоў, пад нумарам 86. Увайшла ў Спіс Паслоў добрай волі ЮНІСЕФ.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Афінах 29 жніўня 1926 года ў сям’і грэчаскіх уцекачоў з Малой Азіі. Сямейнае паходжанне шмат у чым вызначыла яе далейшыя цікавасці як гісторыка. Скончыла Філасофскі факультэт (Афінскі ўніверсітэт). У гады патройнай германа-італа-балгарскай акупацыі Грэцыі ўзяла ўдзел у Супраціве, у шэрагах Нацыянальнай Усёгрэчаскай Арганізацыі Моладзі (ЭПОН), у адным вочку з, сталым вядомым надалей, грэчаскім кампазітарам Манасам Хадзідакісам. Па завяршэнні навукі працавала даследчыкам у Цэнтры Малаазійскіх даследаванняў. Пераехала ў Парыж у 1953 году для працягу навукі ў École pratique des hautes études, дзе атрымала ступень доктара гісторыі. Праз 2 гады знаходжання ў Францыі была прынята ў Нацыянальны цэнтр навуковых даследаванняў Францыі (CNRS). У 1964 годзе атрымала тытул дырэктара Цэнтра і ў 1967 годзе прафесара Сарбоны, адначасна атрымала тытул Docteur des Lettres. Была дырэктарам Цэнтра Гісторыі і Культуры Візантыі і Хрысціянскай археалогіі.

У 1970—1973 гг. Універсітэт Парыж 1 Пантэон-Сарбона, абраў яе на пост намесніка рэктара, а ў 1976—1981 гг. на пост рэктара. Арвелер стала першай кабетай на гэтым пасту за ўсю гісторыю ўніверсітэта.

Тут яна пазнаёмілася і выйшла замуж за афіцэра французскай арміі Жака Арвелера, з якім нарадзіла адну дачку[7].

У 1982 годзе, прэзідэнт Францыі Франсуа Мітэран прызначыў яе рэктарам Парыжскай Акадэміі і канцлерам усіх Парыжскіх універсітэтаў. На гэтым пасту Элені Арвелер заставалася да 1989 года. З лютага 1989 года па жнівень 1991 года, яна была прызначана прэзідэнтам у Цэнтр Пампіду.

З’яўляецца, апроч іншага, прэзідэнтам Камітэта этыкі, пры Нацыянальным цэнтры навуковых даследаванняў (Францыя), Еўрапейскага Культурнага Цэнтра Дэльфы (Грэцыя) і ганаровым прэзідэнтам Міжнароднай асацыяцыі Візантыйскіх даследаванняў.

Яе працы галоўным чынам ставяцца да вобласці візантыністыкі. Сярод самых значных яе прац варта адзначыць «Даследаванні пра кіраванне Візантыйскай імперыі ў 9-м і 10-м стагоддзях» (1960), «Візантыя і мора» (1966), «Даследаванні пра арганізацыю кіравання і грамадскую структуру Візантыі» (1971), «Візантыя, краіна і тэрыторыі» (1976), «Палітычная Ідэалогія Візантыйскай Імперыі» (1976)[8], «Візантыйская Геаграфія», «Гістарычная геаграфія міжземнаморскага свету». Арвелер вядомая сваімі ліберальнымі паглядамі і паглядамі на волю выяўлення ідэй. Як яна сама заявіла ў адным са сваіх інтэрв’ю : «Я ніколі не дазволіла, быўшы прэзідэнтам універсітэта Сарбоны, уваход ва ўстанову паліцыянта без маёй асабістай прысутнасці».

Элені Глікадзі-Арвелер лічыцца сёння адной з самых выбітных універсітэцкіх асоб, асабліва ў візантыністыцы, з вялікім лікам лекцый і выступаў у Грэцыі і за яе межамі. Сярод яе кніг таксама адзначаны «Смірна паміж дзвюма турэцкімі акупацыямі» (1975), «Дыяспара ў Візантыі» (1995), «Стварэнне Еўропы» (2000), «Чаму Візантыя» (2010)[9].

Узнагароды і ганаровыя званні[правіць | правіць зыходнік]

Арвелер з’яўляецца членам-карэспандэнтам наступных акадэмій: Брытанская акадэмія, Афінская акадэмія навук, Berlin-Brandenburg Academy of Sciences and Humanities, Балгарская акадэмія навук, і асацыяваным членам Каралеўскай Акадэміі навук і мастацтваў Бельгіі. Арвелер носіць шэраг ганаровых навуковых ступеняў, і атрымала наступныя ўзнагароды-званні ад французскага ўрада:

Таксама ў 1984 годзе Арвелер была ўзнагароджана Алімпійскім ордэнам[10].

Зноскі

  1. Helene Ahrweiler // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL
  2. Who's Who in FranceParis: 1953. — ISSN 0083-9531; 2275-0908
  3. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. а б в http://www.sudoc.fr/08593058X
  5. а б http://www.sudoc.fr/047096632
  6. Mme AHRWEILER EST ÉLUE PRÉSIDENT DE L'UNIVERSITÉ PARIS-I / J. FenoglioParis: Société éditrice du Monde, 1976. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694 Праверана 25 красавіка 2024.
  7. Cox-Fill, Olivia (1996). "Hélène Ahrweiler". For our daughters: how outstanding women worldwide have balanced home and career. Greenwood Publishing Group. pp. 193–199. ISBN 978-0275951993.
  8. [Ελένη Γλύκατζη-Αρβελέρ,Η Πολιτική Ιδεολογία της Βυζαντινής Αυτοκρατορίας, Ψυχογιός,1977]
  9. Short Biography at Strabon.org Архівавана 29 кастрычніка 2010.
  10. Awards(англ.) // Olympic Review. — МОК, кастрычнік 1984. — № 204. — P. 744. — ISSN 0251-3498.