Перайсці да зместу

Юры Туронак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юры Туронак
польск.: Jerzy Turonek
Юры Туронак у 2010 г.
Юры Туронак у 2010 г.
Дата нараджэння 26 красавіка 1929(1929-04-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 студзеня 2019(2019-01-02)[1] (89 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Браніслаў Туронак
Маці Марыя Рэшаць[d]
Род дзейнасці гісторык, журналіст
Навуковая сфера гісторыя[3]
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР сярэбраны крыж Заслугі кавалер ордэна Адраджэння Польшчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юры Туронак (польск.: Jerzy Turonek; 26 красавіка 1929, Дукшты, цяпер Уцянскі павет, Літва — 2 студзеня 2019, Варшава) — беларускі дзеяч і гісторык, працаваў і жыў у Польшчы.

Магіла Туронка на Праваслаўных могілках у Варшаве

Сын лекара, беларускага грамадскага дзеяча Браніслава Туронка. Нарадзіўся 27 красавіка 1929 года ў Вільні. 2 чэрвеня быў ахрышчаны (хросныя — матчын швагер Адольф Валентыновіч і бацькава сястра Фартуната Вайніловіч) у парафіяльным касцёле ў Старых Дукштах кс. Зянонам Буткявічусам, дзе быў памылкова аформлены метрыкавы запіс, паводле якога Ю. Туронак нарадзіўся 26 красавіка ў Дукштах.

У маі 1942 года скончыў Дукштанскую пачатковую школу. У верасні 1942 года спрабаваў паступіць у праектаваную літоўскую гімназію ў Відзах, але з-за недастатковасці кандыдатаў гімназія не адкрылася. Пасля чаго без уступных экзаменаў паступіў у Першую віленскую гімназію, дзе на працягу месяца настаўнікі правяралі падрыхтаванасць Ю. Туронка да заняткаў. У выніку, 27 кастрычніка 1942 года, атрымаў статус вучня гімназіі. Але ў верасні 1945 года, не скончыўшы гімназію, сумесна з маці, бабуляй, братамі Андрэем і Міхасём пераехалі на Беласточчыну. Першае паўгоддзе 1945/46 навучальнага года вучыўся ў Беластоцкім ліцэі № 1, перавёўся і ў 1947 годзе скончыў Дзяржаўны агульнаадукацыйны ліцэй у Ольштыне[4]. У 1947—1950 гадах вучыўся ў Вышэйшай эканамічнай школе ў Шчэціне (спецыяльнасць «Замежны гандаль»), напісаў дыпломную працу «Клімат і магчымасці развіцця сельскай гаспадаркі ў Афрыцы». У 1950—1951 гадах — у магістратуры Галоўнай школы планавання і статыстыкі ў Варшаве[4].

У 1950—1955 гадах працаваў у Імпартна-экспартным прадпрыемстве хімічных вырабаў, у 1956—1994 гадах у Польскай знешнегандлёвай палаце, даследаваў кан’юнктуру міжнароднага хімічнага рынку, у т.л. працаваў у Еўрапейскай эканамічнай камісіі ў Жэневе.

Паралельна браў актыўны ўдзел у беларускім руху ў Польшчы. Адзін з арганізатараў і старшыня праўлення (1956—1966) Варшаўскага аддзела Беларускага грамадска-культурнага таварыства (БГКТ). У 1970—1975 гадах старшыня Навуковага гуртка БГКТ.

Ад пачатку 1960-х гадоў Юры Туронак захапіўся гістарычнымі даследаваннямі. У 1986 годзе ў Варшаве абараніў доктарскую дысертацыю «Беларусь пад нямецкай акупацыяй».

Юры Туронак таксама аўтар такіх кніг, як «Беларускае школьніцтва на Беласточчыне» (1976), «Беларуская кніга ў Другой Рэчы Паспалітай» (2000), «Беларуская кніга пад нямецкім кантролем» (2002), «Вацлаў Іваноўскі і адраджэнне Беларусі» (1992, 2007).

На пенсіі зімы ён праводзіў у Варшаве, а лета — на Падляшшы. Сачыў за беларускім жыццём, з унукамі размаўляў толькі па-беларуску[5]. Пахаваны па Праваслаўных могілках у Варшаве  (польск.).

Навукова-даследчая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтры навуковых зацікаўленняў Ю. Туронка — палітычная і культурная гісторыя Беларусі першай паловы XX ст. Ён вывучаў нацыянальны рух пачатку XX стагоддзя, беларуска-польскія дачыненні ў XX стагоддзя, гісторыю рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі.

Свайго роду стрыжнёвай постаццю гэтага перыяду, вакол якой так ці інакш абарачаюцца многія даследаваныя аўтарам сюжэты, выступае адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху, кнігавыдавец, навуковец і педагог Вацлаў Іваноўскі (1880—1943)[6]. Паводле сведчання самога даследчыка, вывучэннем гэтага дзеяча ён заняўся з сярэдзіны 1970-х гадоў. На працягу наступнага дзесяцігоддзя ў польскім друку з’явіліся некалькі прысвечаных яму артыкулаў, якія ўрэшце склаліся ў асобную манаграфію «Вацлаў Іваноўскі і адраджэнне Беларусі», што ўпершыню выйшла па-польску ў Варшаве ў 1992 годзе, а затым была перакладзена на беларускую мову.

У 2006 годзе ягоныя ранейшыя працы былі перадрукаваныя ў зборніку пад агульнай назвай «Мадэрная гісторыя Беларусі».

Выбраная бібліяграфія

[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі і брашуры

[правіць | правіць зыходнік]
  • Białoruś pod okupacją niemiecką (Warszawa 1993)
  • Wacław Iwanowski i odrodzenie Białorusi (Warszawa 1992)
  • Książka białoruska w II Rzeczypospolitej 1921—1939 (Warszawa 2000)
  • Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944) (Мінск 2002).
  • Мадэрная гісторыя Беларусі / Юры Туронак. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006. — 877, [1] с., [12] л. іл. — ISBN 978-80-86961-13-2.
  • За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Юры Туронак. — Мн.: Медысонт, 2010. — 274, [1] с., [1] л. партр. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд»). — ISBN 978-985-6963-02-8.
  • Мой экскурс у гісторыю быў вынікам асабістага выбару / Юры Туронак // Адзінец, А. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў: зборнік успамінаў / Аляксандр Адзінец; [каментары А. Гардзіенкі]. — Мн.: Медисонт, 2007. — 703 с., [14] л. іл. — С. 571—582. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 11). — ISBN 978-985-6530-47-3.
  1. https://kresy24.pl/zmarl-jerzy-turonek/ Праверана 18 лютага 2019.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 25 сакавіка 2017.
  3. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. а б БДАМЛМ, Ф. 372 «Туронак Юрый (1929—2019), гісторык, дзеяч культуры», Воп. 1, Спр. 129-130.
  5. nashaniva.by
  6. belhistory.eu
  7. Уручаны першы Мэдаль да 100-годзьдзя БНР Архівавана 20 лютага 2019. // Радыё Рацыя