Дукшты
Горад
| ||||||||||||||||||||
Дукшты[2][3], таксама Дукштас[4] (літ.: Dūkštas) — горад у Літве, непадалёк ад возера Дукшты (Дукштас). Цэнтр сянюніі Ігналінскага раёна Уцянскага павета.
Размешчаны за 27 км ад Ігналіны; чыгуначная станцыя на лініі Вільнюс — Даўгаўпілс. Аўтамабільныя дарогі на Ігналіну, Вісагінас, Зарасай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню Дукшты згадваюцца ў XVI стагоддзі як уладанне Гедройцаў у Браслаўскім павеце Віленскага ваяводства. У 1573 годзе мясцовасць перайшла да Рудамінаў-Дусяцкіх.
У 1647 годзе Дарота з Гедройцаў фундавала ў Дукштах каталіцкую капліцу. У 1772 годзе манахі-піяры збудавалі тут касцёл, неўзабаве пераўтвораны на парафіяльны. У другой палове XVIII стагоддзя мястэчка Дукшты ў Браслаўскім павеце, цэнтр маёнтка[5].
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Дукшты апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце. У 1813 годзе мясцовасць перайшла да Бяганскіх і Даўгілаў. У 1835 годзе тут жыў Ян Рустэм, пахаваны на мясцовых могілках. У 1862 годзе адкрылася станцыя Дукшты на чыгунцы Санкт-Пецярбург — Варшава. У 1901 годзе маёнтак перайшоў да Занаў.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Дукшты занялі войскі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. На зыходзе польска-савецкай вайны ў 1920 годзе Дукшты апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы.
З 1922 года ў складзе Польшчы, дзе сталі цэнтрам гміны Свянцянскага павета Віленскага ваяводства, у беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь. У другой палове верасня 1939 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй. 10 кастрычніка 1939 года тэрыторыя перададзена Літве.
З 1940 года ў складзе Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах пад акупацыяй Германіі.
дзе 28 снежня 1956 года атрымаў статус горада. З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
- Мястэчка на старых здымках
-
Агульны выгляд, 1916 г.
-
Царква-мураўёўка, 1915 г.
-
Чыгуначная станцыя, 1916 г.
-
Капліца, 1915—1918 гг.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1866 год — 73 чал.[6]
- XX стагоддзе: 1914 год — 726 чал.; 1921 год — 1076 чал.; 1959 год — 1968 чал.; 1970 год — 1444 чал.; 1974 год — 1500 чал.; 1979 год — 1633 чал.; 1985 год — 1600 чал.; 1989 год — 1193 чал.
- XXI стагоддзе: 2001 год — 1070 чал.; 2010 год — 923 чал.
|
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]
- Касцёл Святога Станіслава Косткі (1936)
- Сядзіба Бяганскіх (1820)
- Царква Прасвятой Тройцы (1871)
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Тамаш Зан (1902—1989) — польскі ваенны дзеяч.
- Юры Туронак (нар. 1929) — беларускі гісторык.

Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ 74 // Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4.
- ↑ Назва паводле карты да артыкула Заходняя Беларусь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 21. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 222.
- ↑ SgKP 1881, s. 213.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Dukszty // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. — S. 213.
- Dūkštas. Lietuviškoji tarybinė enciklopedija, III t. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1978. T.III: Demokratinis-Garibaldžio, 189 psl. (літ.)
- Dūkštas. Mažoji lietuviškoji tarybinė enciklopedija, T. 1 (A-J). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1966, 441 psl. (літ.)
- Dūkštas. Mūsų Lietuva, T. 1. — Bostonas: Lietuvių enciklopedijos leidykla, 1964. — 631 psl. (літ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дукшты