Юрый Данілавіч
Юрый Данілавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Даніл Аляксандравіч | ||||||
Пераемнік | Іван Каліта | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхаіл Яраславіч | ||||||
Пераемнік | Дзмітрый Міхайлавіч Грозныя Вочы | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Афанасій Данілавіч[d] | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Міхайлавіч[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1281 | ||||||
Смерць |
21 лістапада 1325 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Рурыкавічы | ||||||
Бацька | Даніл Аляксандравіч | ||||||
Маці | Васіліса Дзмітрыеўна[d][2] | ||||||
Жонка | Канчака[d][3][4] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юрый Данілавіч (1281 — 21 лістапада 1325), вялікі князь маскоўскі (1303—1325), князь уладзімірскі (1319—1322), князь наўгародскі (1322—1325). Юрый шмат гадоў змагаўся з цвярскім князем Міхаілам Яраславічам за права называцца вялікім уладзімірскім князем.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Старэйшы сын маскоўскага князя Даніла Аляксандравіча, брат Івана I Каліты.
Княжыў у Пераслаўлі-Залескім. Пасля смерці бацькі (1303) заняў маскоўскі стол, далучыў да Масквы Мажайскае княства. У 1304 годзе, пасля смерці свайго дзядзькі, вялікага князя ўладзімірскага Андрэя Аляксандравіча, прад’явіў прэтэнзіі на вялікае княжанне, але хан Тахта выдаў у 1305 годзе ярлык на яго суперніку Юрыя Данілавіча, цвярскому князю Міхаілу Яраславічу, які пасля вяртання з Арды здзейсніў паход на Маскву.
Летам 1308 года зноў абараняў Маскву ад войскаў Міхаіла Яраславіча. У 1310 годзе захапіў Ніжні Ноўгарад, дзе пасадзіў на княжанне свайго брата Барыса. У 1314 годзе, скарыстаўшыся ад’ездам Міхаіла Яраславіча да новага хана Узбека, укняжыўся ў Ноўгарадзе, пасля чаго быў выкліканы ў Арду. Узбек-хан вырашыў спрэчку на карысць цвярскога князя: Юрый Данілавіч быў затрыманы ў Ардзе, а Міхаіл Яраславіч адпраўлены з ханскім паслом і ардынскім атрадам на Русь.
Ён прыцягнуў на бок Масквы ўладзімірскага мітрапаліта Пятра. Маскоўскія князі абаранілі Пятра на Пераяслаўскім саборы 1310 года ад абвінавачанняў, вылучаных цвярскім біскупам Андрэем. Мітрапаліт жа затым паслядоўна падтрымліваў іх у барацьбе з цвярскім князямі, нярэдка гасцяваў у Маскве.
У 1317 годзе Юрый Данілавіч ажаніўся другім шлюбам у Ардзе на сястры Узбек-хана Канчацы (у хрышчэнні Агаф’я), атрымаў ярлык на вялікае княжанне ўладзімірскае і выправіўся на Русь з ханскім паслом Каўгадыем. Міхаіл Яраславіч прызнаў пераход вялікага княжання да Юрыя Данілавіча і з’ехаў у Цвер. Аднак, калі Юры Данілавіч пачаў рабаваць Цвярское княства, Міхаіл Яраславіч нанёс яго войскам паражэнне ў Барценеўскай бітве 22 снежня 1317 года, пасля чаго Юрый Данілавіч збег у Ноўгарад, яго жонка і брат Барыс трапілі ў палон. Неўзабаве Юрый Данілавіч выступіў супраць Міхаіла Яраславіча з наўгародцамі, у пачатку 1318 года супернікі заключылі мір, дамовіўшыся, што абодва пойдуць у Арду. Тым часам жонка Юрыя Данілавіча памерла ў цвярскім палоне, з’явіліся чуткі аб тым, што яна была атручана.
У 1318 годзе Юрый Данілавіч і Міхаіл Яраславіч прыбылі ў Арду, дзе цверскаму князю былі прад’яўлены абвінавачанні ў нявыплаце даніны, супраціўленні ханскаму паслу і смерці Канчакі. Юрый Данілавіч выступаў адным з абвінаваўцаў на судзе. 22 лістапада 1318 года з санкцыі хана Узбека цвярскі князь быў пакараны смерцю.
У 1321 годзе Юрый Данілавіч прымусіў цвярскіх князёў выплаціць яму патрабаваную для перадачы ў Арду даніну, але не перадаў яе ханскаму паслу, а сышоў «са срэбрам» у Ноўгарад. Тут у 1322 годзе. ён адбіў напад шведаў на Карэлу і аблажыў Выбарг. Адначасова цвярскі князь Дзмітрый Міхайлавіч накіраваўся ў Арду, абвінаваціўшы Юрыя Данілавіча ў нявыплаце даніны. Узбек-хан адправіў за Юрыем Данілавічам пасла, аднак на шляху з Ноўгарада ў Паўночна-Усходнюю Русь на Юрыя Данілавіча напаў брата цвярскога князя — Аляксандра Міхайлавіча, які прымусіў яго бегчы ў Пскоў. У выніку Узбек-хан перадаў вялікае княжанне цвярскому князю.
Заключыў Арэхаўскі мір у 1323 годзе паміж Наўгародскай рэспублікай і Швецыяй (у тэксце называўся вялікім князем). У 1324 годзе адправіўся ў Арду, куды ў 1325 годзе прыбылі і цвярскія князі, якія імкнуліся адпомсціць Юрыю Данілавічу за смерць бацькі і ўхіліць суперніка. Забіты без санкцыі хана цвярскім князем Дзмітрыем Міхайлавічам.
Юрыю Данілавічу ўдалося замацаваць далучэнне да Маскоўскага княства Каломны і Мажайска.
Пахаваны ў Архангельскім саборы Маскоўскага Крамля.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Агафия, ханша монгольская // Русский биографический словарь. — СПб.: Русское историческое общество, 1896. — Т. 1. — С. 54.
- ↑ А. Э. Кончака // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XVI. — С. 149.