Юрый Міхайлавіч Астроўскі
Юрый Міхайлавіч Астроўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 чэрвеня 1925 |
Дата смерці | 31 снежня 1991 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач |
Навуковая сфера | біяхімія |
Месца працы | Інстытут біяхіміі Акадэміі навук БССР |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | акадэмік АН БССР |
Альма-матар |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Юрый Міхайлавіч Астро́ўскі (29 чэрвеня 1925, Мінск — 31 снежня 1991) — беларускі біяхімік. Акадэмік Акадэміі навук БССР (1986; член-карэспандэнт з 1977), доктар медыцынскіх навук (1965), прафесар (1966). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1950). З 1956 года асістэнт кафедры біяхіміі Віцебскага медыцынскага інстытута, з 1959 года загадчык кафедры Гродзенскага медыцынскага інстытута. З 1970 года загадчык Аддзела рэгуляцыі абмену рэчываў АН БССР, з 1985 года дырэктар Інстытута біяхіміі АН БССР.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя працы ў галіне вітаміналогіі, рэгуляцыі абмену рэчываў і шэрагу напрамкаў клінічнай біяхіміі (наркалогія, анкалогія). Стварыў арыгінальную канцэпцыю развіцця алкагалізму, якая дае перспектывы лячэння гэтай хваробы. Вывучаў прыроду цэнтраў і груповак на бялку і ў малекуле тыяміну, адказных за пратэідызацыю вітаміну, сфармуляваў асноўныя палажэнні, якія абгрунтоўваюць рацыянальнае прымяненне ў медыцыне антывітамінаў. Шмат увагі надаваў стварэнню ферментатыўнага метаду лячэння ацёку вачэй.
Апублікаваў каля 500 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій. З’яўляецца аўтарам 15 вынаходніцтваў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 1995 года за цыкл работ па метабалізму тыяміну (пасмяротна).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Астроўскі Юрый Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Астроўскі Юрый Міхайлавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 54. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Юрый Міхайлавіч Астроўскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Памяці вучонага: Астроўскі Юрый Міхайлавіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
- Нарадзіліся 29 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Памерлі 31 снежня
- Памерлі ў 1991 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Дактары медыцынскіх навук
- Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
- Выпускнікі БДМУ
- Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Медыкі Беларусі
- Медыкі СССР
- Біяхімікі СССР
- Біяхімікі Беларусі
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта