Ян Амос Каменскі
Ян Амос Каменскі | |
---|---|
Jan Amos Komenský | |
Дата нараджэння | 28 сакавіка 1592[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 лістапада 1670[2][3][…] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Johanna Gajusová[d][8][9], Marie Dorota Cyrillová[d][8] і Magdalena Vizovská[d][8] |
Дзеці | Alžběta Komenská[d] і Daniel Komenský[d] |
Род дзейнасці | настаўнік, педагог, філосаф, навуковец, багаслоў, мовазнавец, прэсвітар, пісьменнік, архівіст, гісторык, палітык, епіскап |
Навуковая сфера | Педагогіка, дыдактыка |
Альма-матар |
|
Вядомы як | «Бацька педагогікі» |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян Амос Каме́нскі (правільна Ян А́мас Ко́менскі, чэшск.: Jan Amos Komenský; 28 сакавіка 1592 — 15 лістапада 1670, Амстэрдам) — чэшскі мысліцель-гуманіст, педагог, грамадскі дзеяч.
Пасля вучобы ў Герборнскім і Гайдэльбергскім універсітэтах выкладаў у брацкіх школах на радзіме (1614—1620). Жорсткія рэлігійныя ганенні прымусілі яго весці вандроўніцкае жыццё. У 1628 г. ён назаўсёды пакінуў Чэхію і пасяліўся ў польскім горадзе Лешна, дзе актыўна займаўся педагагічнай і навуковай работай, быў рэктарам гімназіі. Яго творы набылі еўрапейскую вядомасць, і ён быў запрошаны ў Англію, Швецыю, Венгрыю.
З 1656 г. Каменскі зноў, як выгнаннік, хаваўся ў Галандыі. Тут выдадзены збор яго педагагічных прац, што ўключаў «Матчыну школу», «Вялікую дыдактыку», «Пансафічную школу», «Свет, які бачым ў малюнках» і іншае.
Краевугольным каменем педагагічнай сістэмы Каменскага з’яўляецца ідэя «пансофіі» — усеагульнага і ўсёабдымнага навучання і выхавання дзяцей любых саслоўяў, нацыянальнасцей, рас. Ён быў ўпэўнены, што правілы і сродкі педагогікі неабходна заўсёды ўзгадняць з прыроднымі законамі жыццядзейнасці чалавека і клапатліва ўдасканальваць, памнажаць тое, што закладзена ў ім ад прыроды. Выкладаць трэба на роднай мове, спалучаць навучанне з карыснай працоўнай дзейнасцю. Асноўнымі прынцыпамі дыдактыкі як адзінай тэорыі навучання, адукацыі і выхавання ён лічыў нагляднасць, паслядоўнасць, непарыўнасць і сістэмнасць. Прызначэнне школы бачыў у падрыхтоўцы актыўных, разняволеных, свабодных, смелых людзей. Пры гэтым галоўным сродкам выхавання лічыў перакананне, а не прымус. У творы «Адзіна неабходнае» адстойваў ідэю ўсеагульнага міру і мірнай садружнасці народаў, знішчэнне войнаў і гвалту на зямлі.
Зноскі
- ↑ Пискунов А. И. Коменский Ян Амос // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1973. — Т. 12 : Кварнер — Конгур. — С. 499. Праверана 27 чэрвеня 2016.
- ↑ а б Jan Amos Comenius — 2009.
- ↑ Johann Amos Comenius // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.tandfonline.com/doi/pdf/10.1016/S0191-6599(05)80111-1
- ↑ http://www.angelfire.com/journal2/watch-unto-prayer/reformation.html
- ↑ Пискунов А. И. Коменский Ян Амос // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1973. — Т. 12 : Кварнер — Конгур. — С. 499. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ http://www.tandfonline.com/doi/pdf/10.1080/09608780500293083
- ↑ а б в http://www.digitalniknihovna.cz/mzk/uuid/uuid:9faace80-b626-11e2-8c63-5ef3fc9ae867
- ↑ http://www.digitalniknihovna.cz/mzk/uuid/uuid:72273590-c35b-11e4-ba2b-5ef3fc9bb22f
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Митюров Б.Н. Ян Амос Коменский и Белоруссия // Адукацыя і выхаванне. 1996. № 2. С. 115-124.
- Самусік А.Ф. Асветна-метадычная дзейнасць Я.А. Каменскага ў кантэксце развіцця адукацыі ў Беларусі (XVII – сярэдзіна XVIII ст.) // Евангельская царква Беларусі : гісторыя і сучаснасць : зб. матэрыялаў ІV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі. Мінск, 2021. С. 122-131.
- Kratochvíl M. V. Život Jana Amose. — 1975.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян Амос Каменскі
- Нарадзіліся 28 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1592 годзе
- Нарадзіліся ў раёне Угерске-Градзіштэ
- Памерлі 15 лістапада
- Памерлі ў 1670 годзе
- Памерлі ў Амстэрдаме
- Пахаваныя ў Нідэрландах
- Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Педагогі Чэхіі
- Педагогі Польшчы
- Біскупы Мараўскай царквы
- Славянскія асветнікі
- Мараўская царква