Ян Галер
Выгляд
Ян Галер | |
---|---|
Род дзейнасці | гандляр кнігамі, друкар, выдавец |
Дата нараджэння | 1467[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 1525[1] ці 1525 |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян Га́лер (польск.: Jan Haller, ням.: Johann Haller; 1467, Ротэнбург-об-дэр-Таўбер — 1525) — нямецкі кнігавыдавец, купец.
У 1505—1525 у сваёй друкарні ў Кракаве надрукаваў 251 кнігу, пераважна на лацінскай мове. Выдадзеная літаратура вызначалася гуманістычным зместам. Акрамя царкоўных кніг і падручнікаў друкаваў працы выкладчыкаў універсітэта, гуманістаў (Сакран, Корвін, Урсін, Эразм Ратэрдамскі, Павел з Кросна, Я. Вісліцкі і інш.), творы антычных класікаў. У выданнях карыстаўся гербамі Польшчы, ВКЛ, Кракава, а таксама меў уласную манаграму.
Кнігі з друкарні Галера распаўсюджваліся і ў Беларусі. На думку беларускага даследчыка В. І. Дарашкевіча, Галер, мог быць знаёмы з Ф. Скарынам.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #123913934 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 5 кастрычніка 2018.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #123913934 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Галер Ян // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян Галер