Ёверы Кагута Мусевені
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Ёверы Кагута Мусевені (анг. Yoweri Museveni) (нар. у красавіку 1944 года) - прэзідэнт Уганды з 1986 года. У 1967 годзе стаў студэнтам у Танзаніі, дзе прасякнуўся марксісцкімі ідэямі. Адправіўся добраахвотнікам у Мазамбік. У 1970 годзе паступіў ва угандзійскую ваенную разведку, аднак у 1971 годзе, пасля перавароту Ідзі Аміна збег у Танзанію. У 1979-1980 гг. - Міністр абароны ва ўрадзе Мільтана Аботэ. У 1980-1985 гг. - лідар паўстанцкай Арміі нацыянальнага супраціву. Добразычліўцы лічаць яго афрыканскім палітыкам новай хвалі, а злоснікі - архітэктарам сярэднявечнай імперыі Тутсі, за ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Руанды і ДР Конга з мэтай падтрымкі сваіх супляменнікаў.

