Іаган Непамук Гумель
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Іаган (Ян) Непамук Гумель (ням.: Johann Nepomuk Hummel або Jan Nepomuk Hummel) (14 лістапада 1778, Браціслава - 17 кастрычніка 1837, Веймар) — аўстрыйскі кампазітар і піяніст-віртуоз (чэх па нацыянальнасці).
[правіць] Біяграфія
Гумель нарадзіўся 14 лістапада 1778 г у Прэсбургу (цяпер Браціслава). Ужо ў тры гады ў будучага кампазітара выявіліся музычныя здольнасці, а ў пяць у падарунак ад бацькі ён атрымаў сваё першае маленькае фартэпіяна, якое захоўваў да самай смерці.
У 1786-88 Гумель - вучань В. А. Моцарта.
З 1793 па 1816 жыве ў Вене. Бярэ ўрокі кантрапункта ў Іагана Георга Альбрэхтсбергера - аднаго з настаўнікаў Бетховена, займаецца спевамі ў Антоніо Сальеры.
