Ізабела Партугальская

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Інфанта Ізабела Партугальская (парт.: D. Isabel; 24 кастрычніка 1503, Лісабон1 мая 1539, Таледа) — была дачкой караля Партугаліі Мануэла I і Марыі Арагонскай. У сваім шлюбе з імператарам Карлам V яна была імператрыцай Свяшчэннай Рымскай Імперыі і каралевай-кансортам Кастыліі і Арагона.

Амаль адразу па ўзыходжанні Жуана III, брата Ізабелы, на каралеўскі трон Партугаліі ў 1521 годзе, пачаліся перамовы паміж партугальскім і іспанскім каралеўскімі дварамі, мэтай якіх быў шлюб паміж Ізабелай і Карлам, які адначасова спалучаў троны Свяшчэннай Рымскай Імперыі і каралеўств Кастыліі і Арагона.

У выніку Ізабела і Карл завочна пабраліся шлюбам у 1525 годзе. Пасля цырымоніі Інфанта накіравалася ў Іспанію, дзе яна пабралася сапраўдным шлюбам з Карлам у Севільі 10 сакавіка 1526 года. Нягледзячы на тое, што іх вяселле сталася вынікам палітычных манеўраў, іх саюз спраўдзіўся як саюз кахання. Нататкі светкаў распавядаюць, што «калі яны (Карл і Ізабэла) разам, яны не заўважаюць нікога, нават калі навокал шмат людзей — яны смяюцца і размаўляюць, і нішто не можа іх патурбаваць».

Ізабела таксама спрадзілася як вельмі кампетэнтны кансорт. Яна была рэгентам Іспаніі падчас адсутнасці свайго мужа ў 1529—1532 гг. і 1535—1539 гг. Яна была ўслаўлёная сычаснікамі за сваю прыгажосць і розум.

Ізабела памерла заўчасна ў 1539 годзе пасля родаў. У гэты час імператар быў у ад'ездзе. Яе заўчасная смерць зрабіла на яго вялікі ўплыў - ён ніколі ізноў не ажаніўся і апранаўся ў чорнае ўсё сваё астатняе жыццё.

[правіць] Дзеці

  • Філіп II (21 траўня 1527 — 13 верасьня 1598)
  • Марыя (21 чэрвеня 1528 — 26 лютага 1603) — з 1548 жонка імператара Максіміліяна II.
  • Фердынанд (1530)
  • Хуана (26 чэрвеня 1537 — 7 верасьня 1573) — з 1552 жонка Жуана Мануэля, інфанта Партугаліі
  • Хуан (20 красавіка 1539 — 20 красавіка 1539)
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах