Мануэл I

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мануэл I Шчаслівы
Manuel I "o Venturoso"
Мануэл I Шчаслівы
Мануэл I Шчаслівы
Кароль Партугаліі
25 кастрычніка 1495 — 13 снежня 1521
Папярэднік: Жуан II
Пераемнік: Жуан III
 
Нараджэнне: 31 мая 1469({{padleft:1469|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:31|2|0}})
Алкашэты, Каралеўства Партугалія
Смерць: 13 снежня 1521({{padleft:1521|4|0}}-{{padleft:12|2|0}}-{{padleft:13|2|0}}) (52 гады)
Лісабон, Каралеўства Партугалія
Дынастыя: Авіская
Бацька: Фернанду, герцаг Візеу
Маці: Беатрыса Партугальская
Жонка: Ізабела Астурыйская
Марыя Арагонская
Элеанора Аўстрыйская
Заручыны Мануэла I і інфанты Марыі

Мануэл I Шчаслівы (парт.: Manuel I o Venturoso; 31 мая 1469 — 13 снежня 1521) — кароль Партугаліі з 25 кастрычніка 1495.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын інфанта Фернанду, герцага Візеу і інфанты Беатрысы. Яго бацька быў другім сынам караля Эдуарда (Дуарты), а яго маці — унучкай караля Жуана I. Мануэл стаў спадчыннікам пасля гібелі прынца Афонсу, адзінага законнага сына караля Жуана II.

Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

Мануэл працягнуў палітыку сваіх папярэднікаў, накіраваную на пашырэнне ўладанняў Партугаліі. Яго кіраванне адзначылася эпохай геаграфічных адкрыццяў. Пры ім Васка да Гама дасягнуў берагоў Індыі ў 1498 годзе, а Педру Алварыш Кабрал адкрыў Бразілію. Гэты час быў перыядам вышэйшай магутнасці Партугаліі, перыядам яе росквіту як марской дзяржавы.

Па імі караля Мануэла I названы архітэктурны стыль — мануэліну, у якім знайшла свой выраз эпоха геаграфічных адкрыццяў.

У снежні 1496 года Мануэл I выдаў дэкрэт аб выгнанні яўрэяў з Партугаліі і абавязковым хрышчэнні ўсіх дзяцей. 20 000 яўрэяў пакінулі краіну. Тыя, хто засталіся былі падвергнуты гвалтоўнаму хрышчэнню паводле дэкрэту ад 19 сакавіка 1497 года.[1]

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

У 1497 годзе Мануэл ажаніўся з Ізабелай Астурыйскай (14701498), дачкой Фердынанда II Арагонскага і Ізабелы I Кастыльскай і ўдавой спадчынніка прастола інфанта Афонсу. Шлюбны дагавор патрабаваў выгнання яўрэяў з Партугаліі, што было неадкладна выканана. Праз год Ізабела памерла пры родах доўгачаканага спадчынніка.

У 1500 годзе Мануэл ажаніўся з сястры Ізабелы, Марыяй Арагонскай. Дзеці:

Трэцяй жонкай Мануэла стала пляменніца двух папярэдніх — дачка іх сястры Хуаны Вар'яткі Элеанора Аўстрыйская (14981558). Дзеці:

  • Карлас (1520), памёр у маленстве;
  • Марыя (15211577), была адной з самых багатых прынцэс Еўропы, ніколі не была замужам.

Пасля смерці Мануэла ў 1521 годзе ад чумы, яго спадчыннікам стаў сын ад Марыі Арагонскай Жуан III.

Зноскі

  1. Новые христиане — артыкул з ЭЕЭ
Папярэднік:
Жуан II
Кароль Партугаліі
1495-1521
Пераемнік:
Жуан III