Жуан III
| Жуан III Набожны João III «o Piedoso» |
||
|
||
|---|---|---|
| з 13 снежня 1521 | ||
| Папярэднік: | Мануэл I Вялікі | |
| Пераемнік: | Себасцьян I | |
| Нараджэнне: | 7 чэрвеня 1502 палац Alcáçova, замак Святога Георгія, Лісабон, Партугалія |
|
| Смерць: | 11 чэрвеня 1557 (55 гадоў) палац Рыбейра, Лісабон, Партугалія |
|
| Дынастыя: | Авіская дынастыя | |
| Бацька: | Мануэл I Вялікі | |
| Маці: | Марыя Арагонская | |
| Жонка: | Кацярына Кастыльская | |
Жуан (Іяан) III (парт.: João III; 7 чэрвеня 1502, палац Alcáçova, замак Святога Георгія, Лісабон, Партугалія — 11 чэрвеня 1557, палац Рыбейра, Лісабон, Партугалія) — кароль Партугаліі і Альгарвы (1521—1557), пляменнік Жуана II, сын Мануэла I Вялікага.
[правіць] Кіраванне
Пры ім была заснавана бразільская калонія, партугальцы авалодалі Малукскімі астравамі, адноўлены ўніверсітэт у Каімбры, прыняты езуіты і ўведзена інквізіцыя. Па сваіх маштабах праследаванне ерэтыкоў у Партугаліі перасягнула нават тое, што вытваралася ў іншых частках Пірэнейскага паўвострава. Езуіты набылі велізарны ўплыў у краіне. Кароль, каралева і інфанты слухаліся іх намоваў. Езуіты пракраліся ва ўсе слаі грамадства, авалодалі ўніверсітэтамі і сталі панаваць над грамадскім жыццём Партугаліі.
[правіць] Сям'я
З 1525 года жанаты на дачцы караля Кастыліі Філіпа I Кацярыне Аўстрыйскай. Ад гэтага шлюбу нарадзіліся:
- Афонсу (1526)
- Марыя (1527—1545) — жонка караля Іспаніі Філіпа II
- Ізабела (1529)
- Беатрыса (1530)
- Мануэль (1531—1537)
- Філіп (1533—1539)
- Дыніш (1535—1537)
- Жуан Мануэль (1537—1554) — муж Хуаны Аўстрыйскай
- Антоніа (1539—1540)
Усе шэсць сыноў Жуана III памерлі раней за свайго бацьку, таму карону ўспадкаваў яго ўнук Себасцьян, сын прынца Жуана. Жуан III быў прыхільнікам Карла V.
| Гэта пачатак артыкулу пра манарха, дынастыю або яе прадстаўніка. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Для паляпшэння артыкула пажадана?:
|
| Папярэднік: Мануэл I |
Кароль Партугаліі 1521—1557 |
Пераемнік: Себасцьян I |
| Каралі Партугаліі | |
|---|---|
| Бургундская дынастыя | Афонсу I • Саншу I • Афонсу II • Саншу II • Афонсу III • Дыніш I • Афонсу IV • Педру I • Фернанду I |
| Авіская дынастыя | Жуан I • Дуартэ I • Афонсу V • Жуан II |
| Дынастыя Авіс-Візеу | Мануэл I • Жуан III • Себасцьян I • Энрыке |
| Габсбургі | Філіп I • Філіп II • Філіп III |
| Дынастыя Браганса | Жуан IV • Афонсу VI • Педру II • Жуан V • Жазэ I • Марыя I з Педру III • Жуан VI • Педру IV • Марыя II • Мігел • Марыя II з Фернанду II |
| Дынастыя Браганса-Кобург | Педру V • Луіш • Карлуш I • Мануэл II |