Іозеф Крыхубер

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Іозеф Крыхубер
Аўтапартрэт (1860)
Аўтапартрэт (1860)
Імя пры нараджэнні:

Josef Kriehuber

Дата нараджэння:

15 снежня 1800(1800-12-15)

Месца нараджэння:

Вена

Дата смерці:

30 мая 1876(1876-05-30) (75 гадоў)

Месца смерці:

Вена

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Іозеф Крыхубер (ням.: Josef Kriehuber; 15 снежня 1800, Вена — 30 мая 1876, там жа) — аўстрыйскі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Іозеф Крыхубер трынаццацігадовага ўзросту займаўся ў класе рысунка Венскай Акадэміі мастацтваў. У 18181821 гг. служыў настаўнікам малявання ў польскіх князёў Сангушка. Затым вярнуўся ў Вену, дзе з 1826 г. пачаў працаваць у параўнальна новай тэхніцы літаграфіі. Па хуткім часе Крыхубер стаў самым папулярным і высокааплатным партрэтыстам Вены.

З 1860 г. член венскай Акадэміі вытанчаных мастацтваў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Яму належыць каля 3000 літаграфічных партрэтаў, у тым ліку імператара Франца I Аўстрыйскага, графа Метэрніха, Іозефа Радэцкага, кампазітараў і музыкантаў Франца Шуберта, Роберта Шумана, Ферэнца Ліста, Нікола Паганіні, Іагана Нестроя, Франца Грыльпарцэра і шматлікіх іншых знакамітасцей.

Пісаў таксама алеем і акварэллю, працаваў у тэхніцы рысунка.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]