Ісак Севастакратар

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ісак Камнін
грэч.: Ἰσαάκιος Κομνηνός
Ісак Камнін
Ісак Камнін на мазаіцы ў манастыры Хора
Севастакратар
Папярэднік: Аляксей II Камнін
Пераемнік: Ісак II Ангел
 
Нараджэнне: 16 студзеня 1093(1093-01-16)
Канстанцінопаль
Смерць: пасля 1152
Канстанцінопаль
Род: Камніны
Бацька: Аляксей I Камнін
Маці: Ірына Дукіня
Жонка: Ірына Валадараўна ці
Кацярына Грузінская

Ісак КАМНІН — севастакратар (пасля 1092 — пасля 1152) — трэці, малодшы сын імператара Аляксея I Камніна, бацька імператара Андроніка I, апошняга імператара з дынастыі Камнінаў.

Быў высокім і стройным, меў неўтаймоўны тэмперамент і надмернае славалюбства, валодаў бездакорным літаратурным густам і талентам пісьменніка. Яго жонкай і маці яго дзяцей была дачка рускага князя Валадара Расціславіча. Ісак згуляў важную ролю ва ўзвядзенні на сталец свайго старэйшага брата Іаана II, пасля смерці Аляксея I Камніна. У знак падзякі Ісак атрымаў ад свайго брата-імператара высокі тытул севастакратара.

У першыя гады валадарства Іаана II паміж братамі была згода, але пасля 1122 года іх адносіны рэзка сапсаваліся з прычын, невядомых дакладна. Магчыма, Ісак рыхтаваў змову супраць брата, з мэтай захопу ўлады. У 1122—1123 гадах Ісак разам са сваім старэйшым сынам Іаанам збег да туркаў, дзе разгарнуў прапагандысцкую кампанію супраць свайго брата сярод мусульманскіх і лацінскіх кіраўнікоў Малой Азіі, Сірыі і Арменіі, але значнага поспеху не меў. Ваенныя перамогі Іаана II разбурылі ўсе інтрыгі Ісака. Затым Ісак перабраўся ў Палесціну, дзе на свае сродкі пабудаваў манастыр Іаана Хрысціцеля на Іардане і праклаў акведук ад крыніцы святой Лізаветы да манастыра. Неўзабаве ў Ісака пачаліся фінансавыя цяжкасці і ён вырашыў замірыцца з братам.

У канцы 1136 года браты сустрэліся надзвычай сардэчна ў Сірыі і затым Ісак разам з сынам вярнуўся ў Канстанцінопаль. Але Ісак не адмовіўся ад інтрыг супраць брата, за што быў закуты ў кайданы і прысуджаны да ссылкі ў горад Іраклію на Понце. Сын Ісака зноў збег да турак. Ісак быў памілаваны толькі з пачаткам валадарства імператара Мануіла I, сына Іаана II і адпаведна свайго пляменніка. Больш за тое, Ісак атрымаў ад Мануіла тытул васілеапатара і званне стратапедарха, але і пасля гэтага не адмовіўся ад думак аб вышэйшай уладзе.

Пасля чарговай няўдалай спробы захапіць сталец у 1143 годзе, Ісак сышоў ад палітычнай дзейнасці, прысвяціўшы астатак жыцця заняткам літаратурай і багаслоўскім разважанням. Заснаваў манастыр Багародзіцы Касмасаціры (Светавыратавальніцы), які існаваў да 13 ст. У склепе гэтага манастыра Ісак і быў пахаваны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Византийский словарь: в 2 т. / Общ. ред. К. А. Филатов. — СПб.: Амфора: РХГА: Издательство Олега Абышко, 2011.
  • Kazhdan, Alexander, ed (1991). Oxford Dictionary of Byzantium. Oxford University Press. ISBN 978-0-19-504652-6. 
  • Magdalino, Paul (2002). The Empire of Manuel I Komnenos, 1143–1180. Cambridge University Press. ISBN 0521526531. 
  • K. Varzos, Ē genealogia tōn Komnēnōn, Thessalonikē, 1984.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons