Мануіл I Камнін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мануіл I Камнін
грэч.: Μανουήλ Α' Κομνηνός
Manuel I Comnenus.jpg
Мініяцюра з партрэтам Мануіла I Камніна
Візантыйскі імператар
5 красавіка 1143 — 24 верасня 1180
Папярэднік: Іаан II
Пераемнік: Аляксей II
 
Нараджэнне: 28 лістапада 1118({{padleft:1118|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:28|2|0}})
Канстанцінопаль
Смерць: 24 верасня 1180({{padleft:1180|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:24|2|0}}) (61 год)
Канстанцінопаль
Род: Камніны
Бацька: Іаан II
Маці: Ірына
Жонка: 1) Берта Зульцбах
2) Марыя Антыяхійская
Дзеці: 1) Марыя Камніна(англ.) бел.
2) Аляксей II Камнін

Мануіл I КАМНІН (~1123, Канстанцінопаль24 верасня 1180, Канстанцінопаль), імператар візантыйскі (з 5.4.1143), малодшы сын імператара Іаана II і венгерскай прынцэсы.

Абапіраўся на дынастыю Камнінаў, а таксама на правінцыйных дробных і сярэдніх землеўласнікаў і правінцыйныя гарады. Садзейнічаў умацаванню феадальнага землеўладання: паводле пастаноў 1158 і 1170 гадоў, зямлю мелі права набываць толькі члены сінкліта і стратыёты. Прыцягваў да службы іншаземных, у тым ліку турэцкіх, воінаў. У 1158 забараніў цэрквам і манастырам пашыраць свае ўладанні. Вызваліў імперыю ад засілля венецыянскага купецтва, правёўшы масавыя арышты венецыянскіх купцоў у сакавіку 1171; уступіў у саюз, накіраваны супраць Венецыі, з Генуяй (1169) і Пізай (1170).

Мануіл I беспаспяхова спрабаваў аднавіць візантыйскае панаванне ў Італіі і Егіпце. Падтрымліваў Юрыя Даўгарукага ў барацьбе за кіеўскі сталец. Вёў паспяховыя войны, якія прывялі да прызнання Венгрыяй (1164) і Сербіяй (1172) сябе васаламі Візантыі. Пацярпеў паразу ад сельджукаў пры Мірыакефалоне (17.9.1176) у Малой Азіі, вымушаны быў саступіць ім крэпасці Дарылей і Сублей.

Вялікую цікаўнасць Мануіл I меў да прадказанняў будучыні, нават напісаў трактат у абарону астралогіі, любіў застоллі і забавы на заходні манер. Улюблёнымі забавамі пры яго двары былі рыцарскія турніры, паляванне і гульня ў пола.

У асабістым жыцці Мануіл I быў жанчыналюбам, але да сваёй першай жонкі Ірыны (Берты) быў абыякавы. Другім шлюбам пабраўся з Марыяй-Ксеніяй Антыёхійскай. Пры гэтым ён падтрымліваў інтымныя адносіны са сваёй пляменніцай Феадорай, якая нарадзіла ад яго сына, меў мноства раманаў з дамамі свайго двара.