Іаан II Камнін

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Іаан II Камнін

Іаан II КАМНІН[1] (13 верасня 1087, Канстанцінопаль — 1143, Кілікія) — імператар візантыйскі (1118—1143), сын імператара Аляксея I Камніна.

Абапіраўся на прадстаўнікоў арыстакратыі і галоўным чынам на род Камнінаў і іх васалаў. Іаан быў прыгожы і стройны, вылучаўся высокай маральнасцю, не цярпеў хамства і жорсткасці. Пры гэтым свае валадарства правёў у бесперапынных паходах. Перамог печанегаў (1122), сербаў (~1124), венграў (1129) і сельджукаў (1135). Каля 1136 Іаан II Камнін разграміў Кілікійскую Арменію, а ў 1137 падпарадкаваў Антыёхію. Яго апошняя кампанія супраць сельджукаў была няўдалаю з-за процідзеянні крыжакоў. Урад Іаана II Камніна правёў рэформу флоту, накіраваную на цэнтралізацыю кіравання марскімі сіламі імперыі. У красавіку 1143, падчас палявання на дзікоў у наваколлях толькі што адбітага ў сельджукаў Аназарба, Іаан II выпадкова параніў сябе ў кісьць рукі атручанай стралой, а лячэнне не дапамагло. Праз некалькі дзён Іаан II памёр, перад смерцю перадаўшы ўладу свайму малодшаму сыну Мануілу. Валадарства імператара Іаана II Камніна было часам найвышэйшай магутнасці Візантыі ў перыяд кіравання дынастыі Камнінаў.

Зноскі

  1. Напісанне Іаан II Камнін у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.7., Мн., 1998, С.532.